У Вялікасельскай дзіцячы сад-сярэдняя школа не спыняецца водаварот цікавых і рознапланавых падзей, якія напаўняюць непаўторнае школьнае жыццё новымі фарбамі, а самі дзеці пры гэтым вучацца ўпэўнена трымацца перад шырокай публікай і развіваюць свае камунікатыўныя, артыстычныя і творчыя здольнасці. Адна з такіх паездак у Лужкаўскі і Гарадзецкі дзіцячы яслі-сад дазволіла малышам з гэтых устаноў пазнаёміцца з цікавымі і казачнымі пастаноўкамі лялечнага тэатра “Батлейка”. Сапраўднае свята для яшчэ зусім маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак разам з дырэктарам Вялікасельскай ДС-СШ Юрыем Часлававічам Матулем і настаўніцай Ларысай Уладзіміраўнай Кудзінай стваралі юныя артысты — вучні 6-7 класаў: Таццяна Бяляй, Вадзім Мацяс, Кірыл Васілевіч, Дзмітрый Суднік, Даніла Пугаўка, Паліна Шашок і Вераніка Пабяржына. Выхаванцам дзіцячага сада былі прадэманстраваны дзве казачныя пастаноўкі на рэлігійную тэматыку,якія гарманічна развіваюць дзяцей і, у адрозненні ад многіх сучасных мультфільмаў, вучаць іх дабру, шчырасці, ўсяму самаму найлепшаму. Выступленне юных артыстаў вельмі спадабалася ўсім прысутным – як дзецям, так і дарослым. А арганізаваць гэта цікавае свята для маленькіх выхаванцаў дзіцячых садкоў вучням і педагогам Вялікасельскай школы дапамог благачынны Шаркаўшчынскага раёна, пратаіерэй Пётр Бараноўскі, які асабіста прысутнічаў на мерапрыемстве, асвяціў жылыя памяшканні дзіцячых устаноў, прачытаў малітву і падрыхтаваў для ўсіх дзетак салодкія падарункі.








