Перад развітаннем са школай выпускнікі з Германавіч пасадзілі ля роднай навучальнай установы прыгожы яблыневы сад

Молодежь

DSC00394 (3)“Усё пакінуць след павінна”. Менавіта гэтыя словы сталі ўступным акордам славутага верша Пімена Панчанкі “Сляды”. Верш гэты вельмі просты, але яго прастата – у яго глыбіні. Толькі задумайцеся: усё пакінуць след павінна. І вучні 11 класа Германавіцкай СШ, натхненыя словамі вядомага паэта, акрыленыя вясновым паветрам і водарам хуткага выпускнога, вырышылі пакінуць свой след у роднай школе. І не проста нейкі там слядочак, а след  вельмі адбітны і выразны. Вучні разам з  бацькамі зрабілі цудоўны падарунак роднай школе і роднай вёсцы. Кожны выпускнік сваімі рукамі, з вялікай любоўю і падзякай, пасадзіў на прышкольнай тэрыторыі маленькае дрэўца – яблыньку,  як сімвал вясны, новага жыцця, радасці і добрых пладоў. Мабыць, праз некалькі год ля Германавіцкай школы з’явіцца  цэлы сад,  і пасля заняткаў вучні будуць ладзіць там цікавыя гульні і ласавацца смачнымі яблыкамі. А сёння ля нашай навучальнай установы красуюцца 13 прыгожых яблынь, нібы сапраўднае аздабленне, якое заўседы будзе нагадваць настаўнікам пра выпуск 2016-га года. Ды і як гэта цудоўна,праз некалькі гадоў  прыехаць у родную школу  і ўбачыць, што вось тут – плод працы рук тваіх, твой след. Мы пакідаем сляды кожны дзень, нават кожную хвіліну. І так хочацца нагадаць усім выпускнікам, якія вось-вось пачнуць свой самастойны шлях па дарозе жыцця:

Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,

Вам доўга крочыць праз гады.

Не забывайцеся ж,  якія

Вы пакідаеце сляды. (П.Панчанка)

Ірына ЛАГУН,  выпускніца 2012 года  Германавіцкай сярэдняй школыDSC00323

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *