Выселілі! Фотаназіранне

Актуальное

Як бачым, праблемы з кватэрным пытаннем бываюць не толькі ў людзей. Вось такі малюнак давялося мне назіраць у двары адной з нашых вёсак. Пяць ці шэсць прадстаўнікоў кашэчага царства спакойна сядзелі на версе будцы, у той час як законны ўладар марнаваўся на ланцугу без ніякага даху над галавой воддаль. Каб не ланцуг, сабака вядома хутка б навёў парадак. А так даводзілася яму ў думках крыўдзіцца на гаспадара, што дапусціў той такую яўную несправядлівасць у рашэнні жыллёвага пытання, і клясці катоў: «Гэта ж трэба! Выселілі мяне, акупанты нягодныя!»
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *