Зараз мабільныя тэлефоны, а таксама смартфоны перасталі быць раскошай. Але і каштуюць такія прылады вельмі дорага. Па гэтай прычыне ў час пакупкі паўстае праблема: як засцерагчы сябе ад крадзяжу мабільнага тэлефона.
Мабільнік могуць папросту выкрасці з сумкі або з дому, падманам ці сілай адабраць на вуліцы. І справа не толькі ў сапсаваным настроі. У першую чаргу давядзецца падлічваць матэрыяльныя страты. Асабліва шкада, калі непрыемнасць здарылася з дарагой мадэллю. Тым больш, калі тэлефон быў куплены ў крэдыт і разлічвацца за яго давядзецца яшчэ доўга. У цяперашні час мабільнікі становяцца ўсё “разумнейшымі” і дарагімі, а значыць, ва ўсіх сэнсах больш каштоўнымі для сваіх уладальнікаў.
Добрае рашэнне — гэта страхаванне мабільнага тэлефона. У такім выпадку вы зможаце набыць аналагічную мадэль замест украдзенай.
Менавіта ад страты ў выніку крадзяжу, грабяжу, разбою на тэрыторыі Беларусі можна страхаваць мабільныя тэлефоны, ноутбукі, навамодныя планшэты. А таксама радыётэлефоны DECT, GPS-навігатары, камунікатары, лічбавыя фота- і відэакамеры, дыктафоны, партатыўныя DVD-, CD-, MP3-плэеры. Раней, у асноўным, такія прылады страхаваліся разам з хатняй маёмасцю. Аднак у большасці выпадкаў, яны выкарыстоўваюцца не дома, таму і ўзнік новы від страхавання.
Застрахаваць можна як новыя прылады, так і раней набытыя. Так, напрыклад, страхавы ўзнос для мабільнага тэлефона коштам ад 1 да 2 мільёнаў рублёў складае каля ста тысяч, а для ноутбука за 6 мільёнаў — 150 тысяч рублёў у год.
Страхавым выпадкам з’яўляецца страта прылады ў выніку крадзяжу, грабяжу, разбою незалежна ад месца знаходжання, але на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для таго, каб застрахаваць свой мабільны тэлефон, або іншую партатыўную прыладу неабходна мець пры сабе пасведчанне асобы, дакумент (напрыклад, чэк) на набыццё тэлефона (ці іншых партатыўных прылад) з удакладненнем інфармацыі пра прадаўца, а таксама гарантыйны талон. Пры гэтым на страхаванне прымаецца устройства, чыя дата з’яўлення на рынку (з моманту вытворчасці) не перавышае трох гадоў. Пры заключэнні страхавога дагавору правяраецца працаздольнасць прылады, а таксама адсутнасць знешніх пашкоджанняў.
У выніку крадзяжу устройства дастаткова будзе напісаць заяву ў міліцыю і звярнуцца да страхоўшчыка. Прадстаўнікі Белдзяржстраху самі запытваюць у праваахоўнікаў неабходную інфармацыю па факту завядзення крымінальнай справы. Са страхавым дагаворам Белдзяржстраха можна дазволіць сабе купіць такі ж тэлефон замест страчанага.
С. БУТКЕВІЧ,
вядучы спецыяліст аддзела па аказанню страхавых паслуг па Шаркаўшчынскаму раёну
