Спартыўныя зоркі Зоркаўскай школы

Молодежь

А. П. Бурэнь з вучнямі Юляй Цітовіч, Аляксеем Буда, Віталем Талапіла дэманструюць школьныя спартыўныя здабыткі

Фізвыхаванню ў кожнай школе ўдзяляецца шмат увагі. Поспех у гэтай справе ў многім залежыць ад настаўніка фізкультуры. У Зоркаўскай СШ фізічную культуру выкладае Анатолій Піліпавіч БУРЭНЬ — чалавек, улюбёны ў сваю справу.
—    Мы шмат трэніруемся на вуліцы. Лыжы, бег — любімыя віды спорту, — расказвае настаўнік. — На жаль, больш складана развіваць гульнёвыя віды — няма адпаведнай пляцоўкі. Заўсёды ўдзельнічаем у раённых і, нават, абласных спаборніцтвах.
У дастатковай колькасці маецца спортінвентар. Ён рэгулярна абнаўляецца за кошт падарункаў пераможцаў спартыўных спаборніцтваў. Дапамагае абнаўляць спартыўную базу ААТ “Ельня-Агра”. Кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды ідзе насустрач у вырашэнні падобных праблем.
У школе рэгулярна праводзяцца спартакіяды, дні здароўя. Дзеці любяць фізкультуру. Яны знайшлі агульную мову з настаўнікам.
У школе ёсць свае чэмпіёны. Гэта Віталій Талапіла, Аляксей Буда, Максім Буда, Антон Мацкевіч, Юлія Цітовіч, Марыя Івашкевіч.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *