У КУВСП імя Маркава ўсталяваны тэнтавы арачнік

Сельское хозяйство

img_1969Усе добра памятаюць моцны ўраган, які пранёсся над Шаркаўшчынай 11 ліпеня. Шмат было пашкоджана жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў. Сярод іншых аб’ектаў аказалася цалкам разбуранай і жывёлагадоўчая ферма ў вёсцы Маркі КУВСП імя Маркава.

Сумеснымі намаганнямі працаўнікоў гэтага сельгаспрадпрыемства, з дапамогай тэхнікі арганізацый гарадскога пасёлка і з удзелам работнікаў устаноў раённага цэнтра штодзённа праводзіліся работы па разборцы завалаў, вывазе смецця. На аб’екце праводзіліся суботнікі для навядзення парадку.

— У хуткім часе было прынята рашэнне аб ўзвядзенні на месцы аднаго з разбураных хлявоў тэнтавага арачніка, — кажа намеснік дырэктара КУВСП імя Маркава Пётр Курэц. — Была выдзелена адпаведная сума грошай з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў, укладзены сродкі нашага сельгаспрадпрыемства на набыццё і мантаж неабходнага абсталявання. Узвядзеннем канструкцыі займалася адкрытае акцыянернае таварыства “Ціраспальская ПМК” з горада Віцебска.

У дадзены момант у арачніку вядуцца ўнутраныя работы сіламі гаспадаркі для хутчэйшай пастаноўкі жывёлы. Мяркуем, што на бяспрывязным утрыманні там размесцяцца каля двухсот галоў буйной рагатай жывёлы.

Сяргей РАЙЧОНАК

967
работнікі КУВСП імя Маркава Аляксандр Ліпскі і Юрый Кашанцаў занятыя кладкай цэглы ў арачніку

img_1965



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *