Прафілактыка крадзяжоў аўтамабіляў: бяспека ўласнага транспарта ў шмат чым залежыць ад аўтаўладальнікаў

Актуальное

На сённяшні дзень праблема крадзяжу аўтамабіляў не губляе сваёй актуальнасці. Толькі за 10 месяцаў на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 141 крадзёж аўтамабіляў і 661 выпадак выкрадання асабістай маёмасці аўтаўладальнікаў з іх машын.
У мэтах папярэджання такіх злачынстваў супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі арганізаваны і ажыццяўляецца кантроль па выяўленню парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі грузавых транспартных сродкаў, легкавога аўтатранспарта, які знаходзіцца на прыдваравой тэрыторыі, каля гандлёвых цэнтраў, вакзалаў, рынкаў.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях для ўладальнікаў легкавога аўтатранспарта прадугледжана пакаранне — папярэджванне або штраф у памеры адной базавай велічыні, за паўторнае — дзве.
Уладальнікі грузавікоў з тэхнічна дапусцімай масай больш за 3,5 тоны, аўтобусаў, колавых трактараў, самаходных машын, прычэпаў могуць быць аштрафаваны ў памеры пяці базавых велічынь, за паўторнае — дзесяць.
Штомесячна супрацоўнікі міліцыі будуць арганізоўваць сустрэчы і сходы з уладальнікамі транспартных сродкаў, якія пакідаюць свае аўтамашыны на ноч і выхадныя дні на прыдваравых тэрыторыях. Паспрабуем прыцягваць аўтаўладальнікаў на дзяжурства ў месцах найбольшага скаплення аўтамашын.
Патрэбна памятаць і аб тым, што кожны аўтаўладальнік можа стаць патэнцыяльнай ахвярай злодзеяў. Захоўвайце простыя правілы, якія не дазволяць выкрасці як сам аўтамабіль, так і пакінутыя ў ім каштоўныя рэчы. Не пакідайце ключы ў замку аўтамабіля нават на кароткі час. Заўсёды забірайце іх з сабой. Сачыце за тым, каб вокны і дзверы аўтамабіля былі зачынены. Не пакідайце ў салоне рэчы, якія могуць прыцягнуць увагу нядобрасумленных людзей.
Памятайце, што крадзёж аўтамабіля лягчэй папярэдзіць, пакінуўшы яго пад надзейнай аховай, чым ліквідаваць яго вынікі.
І. БУЛАЎСКІ,
старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *