Выконваючы распараджэнне старшыні аблвыканкама “Аб дадатковых мерах сацыяльнай патрымкі асобных грамадзян і сем’яў” і на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” райвыканкам прыняў рашэнне выплаціць малазабяспечаным катэгорыям насельніцтва ў снежні 2011 года аднаразовую матэрыяльную дапамогу да Новага года ў памеры 175 тысяч рублёў за кошт сродкаў раённага бюджэту:
— шматдзетным і няпоўным сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей;
— сем’ям непрацуючых інвалідаў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей;
— сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў;
— непрацуючым адзінокім пенсіянерам;
— непрацуючым адзінокім інвалідам І, ІІ і ІІІ груп;
— асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў.
Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцва (С. М. Савейка) падрыхтаваць і прадаставіць упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама спіскі непрацуючых адзінокіх пенсіянераў і непрацуючых адзінокіх інвалідаў І, ІІ і ІІІ груп. Сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама (А. А. Цітовіч) інфармаваць падыходзячыя катэгорыі грамадзян аб праве звароту за аднаразовай матэрыяльнай дапамогай.
Кіраўнікам сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі:
— прыняць меры стымулюючага характару па аказанню сацыяльнай падтрымкі работнікаў (выплата аднаразовых прэмій і матэрыяльнай дапамогі, узнагароджванне і г. д.);
— выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу былым работнікам, якія выйшлі на пенсію, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў;
— забяспечыць работнікаў і іх непаўналетніх дзяцей навагоднямі падарункамі.
Кіраўнікам бюджэтных арганізацый на працягу снежня максімальна выкарыстаць сродкі ад эканоміі па фонду аплаты працы і даходы ад па-за бюджэтнай дзейнасці для павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў.
