6 студзеня адбылося пасяджэнне Савета па каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры райвыканкаме

Общество

На парадку дня былі тры пытанні.
Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна ў 2011 годзе, задачах і мерах па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама С. М. Арэшкаў. Яго даклад дапоўнілі галоўны ўрач ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стома і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. М. Хашкоўская.
З дакладамі пра работу праваахоўных органаў па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11 сакавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, папярэджанні крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на тэрыторыі раёна выступілі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А. У. Раманоўскі і начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы В. В. Марозаў.
З інфармацыяй аб пажарнай бяспецы і мерах па папярэджанні гібелі людзей на пажарах прысутных азнаёміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіч.
На пасяджэнне Савета былі запрошаны начальнікі аддзяленняў і ўчастковыя інспектары міліцыі РАУС, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, намеснікі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце. Удзел у рабоце Савета прыняў старшыня райвыканкама М. В. Морхат.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *