22 сакавіка падвялі вынікі рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне за 2016 год

Актуальное

IMG_832922 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры былі падведзены вынікі рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне за 2016 год. У пачатку мерапрыемства прысутным работнікі культуры гарадскога пасёлка прадэманстравалі канцэртную праграму, пасля якой з асноўным дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў.

У прыватнасці, ён адзначыў, што на тэрыторыі раёна пражывае 2104 чалавекі ва ўзросце ад 14 да 31 года. З іх школьнікаў — 416, рабочай моладзі — 1688 чалавек. У 2016 годзе значная ўвага ўдзялялася спецыялістам па рабоце з моладдзю прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Менавіта ад іх ініцыятыўнай працы напрамую залежыць зацікаўленасць моладзі таго або іншага калектыву ў дасягненні пастаўленых мэт і задач. На сённяшні дзень у раёне працуюць 23 спецыялісты па рабоце з моладдзю. Няма іх толькі ў ААТ “Васюкі” і КУВСП імя Маркава. Яркім сведчаннем таго, што рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашым рэгіёне знаходзіцца на належным узроўні з’яўляюцца абласныя і рэспубліканскія семінары, якія амаль штогод праходзяць у Шаркаўшчынскім раёне.

Ігар Афанасьевіч падкрэсліў, што работа з шаркаўшчынскай моладдзю пабудавана на трох кітах. Першым з іх з’яўляецца стварэнне ўмоў для прафесійнага станаўлення маладых людзей. З гэтай мэтай у мінулым годзе праведзены конкурсы прафесійнага майстэрства сярод маладых аператараў машыннага даення і механізатараў. Праведзена таксама спаборніцтва сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў, задзейнічаных на адвозе збожжа. У дванаццаці працоўных калектывах гарадскога пасёлка прайшлі конкурсы прафесійнага майстэрства, удзел у якіх прынялі 86 чалавек. Зараз у раёне працуюць 86 маладых спецыялістаў. Найбольшая колькасць іх у арганізацыях аграпрамысловага комплексу — 36 чалавек, у медыцыне — 15, у сістэме адукацыі — 13 маладых спецыялістаў.

Другім кітом з’яўляецца стварэнне ўмоў для духоўнага і культурнага развіцця моладзі. У гэтым напрамку ў 2016 годзе праведзена 116 унутрыкалектыўных культурна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 216 чалавек ва ўзросце да 31 года. У інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” прынялі ўдзел 140 чалавек. А самым масавым мерапрыемствам, як і ў папярэднія гады, стаў раённы турыстычны злёт, які сабраў у вёсцы Барсукі больш чым 500 маладых людзей. У 2016 годзе 83 маладыя сям’і сталі ўдзельнікамі конкурсу “Уладар сяла”. 10 з іх трапілі ў фінал, за што былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі. А сем’і-фіналісты з сельскай мясцовасці дадаткова ў якасці падарунка атрымалі яшчэ і маладняк буйной рагатай жывёлы. Пераможцы раённага этапа конкурсу, сям’я Молакавых з аграгарадка Більдзюгі, сталі “сярэбранымі” прызёрамі на абласным этапе дадзенага спаборніцтва. 17 працоўных калектываў прадставілі свае работы на конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

Ставарэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам, па словах Ігара Афанасьевіча, з’яўляецца трэцім кітом ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Для таго, каб мець станоўчыя вынікі ў дадзеным напрамку, малады чалавек павінен не менш двух-трох разоў на тыдзень наведваць спартыўныя гурткі і секцыі. Толькі тады можна будзе гаварыць пра яго фізічную загартоўку і магчымасць праявіць сябе на спартыўных спаборніцтвах. Сёння працуюць спартыўныя цэнтры і гурткі ў спартыўнай зале РЦК, ДБУ-26, у некаторых аграгарадках. Іх дзверы адчынены для ўсіх жадаючых. Летась у дванаццаці працоўных калектывах праведзены конкурсы на лепшых удзельнікаў спартыўных гурткоў, у якіх займаліся 139 чалавек.

У будучым трэба засяродзіць увагу на павелічэнні конкурсаў для катэгорыі маладых сем’яў. У гэтым накірунку працуе спецыяліст па рабоце з моладдзю ААТ “Княж” Марына Фёдарава. Таксама трэба наладзіць сумесную работу спецыялістаў па рабоце з моладдзю сельгаспрадпрыемстваў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, з настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя агульнаадукацыйных школ раёна.

Пасля афіцыйнай часткі Ігар Афанасьевіч Іваноў узнагародзіў дыпломамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, памятнымі падарункамі і грашовымі прэміямі лепшых прадстаўнікоў моладзі Шаркаўшчынскага раёна.

Пераможцамі на лепшую пастаноўку работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі сярод працоўных калектываў гарадскога пасёлка сталі Юлія Лук’янёнак (ЦРБ), Сяргей Буйка (ДБУ-26) і Аляксандр Прыстаўка (РАНС). У гэтай жа намінацыі сярод працоўных калектываў сельгаспрадпрыемстваў у прызёры выйшлі Сяргей Трубіноў (ААТ “Жвіранка”), Марына Фёдарава (ААТ “Княж”) і Надзея Рафаловіч (ААТ “Даватарскі”).

У конкурсе на лепшую наглядную агітацыю сярод працоўных калектываў гарпасёлка пераможцамі прызнаны Юлія Лук’янёнак (ЦРБ), Святлана Урбановіч (ПМС) і Вольга Лаўрыновіч (РЭС). Сярод працоўных калектываў сельгаспрадпрыемстваў лепшымі сталі Марына Фёдарава (ААТ “Княж”), Сяргей Зянько (КУВСП “Гарадзец”), Алёна Багаткевіч і Святлана Атрашкевіч (ААТ “Буеўшчына”).

Лепшымі маладымі ўдзельнікамі культурна-масавых мерапрыемстваў у працоўных калектывах гарпасёлка сярод мужчын сталі Іван Русецкі (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Вадзім Казлоўскі (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Аляксандр Рамановіч (РЭС). Сярод жанчын — Таццяна Лаздоўская (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Анна Зайцава (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) і Надзея Столяр (ЦРБ). У гэтай жа намінацыі ў працоўных калектывах сельгаспрадпрыемстваў сярод мужчын пераможцамі вызначаны Вячаслаў Буда (ААТ “Ельня-Агра”), Аляксандр Рубніковіч (ААТ “Княж”), Яўгеній Жылко (ААТ “Княж”). Сярод жанчын — Алеся Пучынская (ААТ “Княж”), Маргарыта Конюхава (ААТ “Даватарскі”) і Кацярына Тарарака (ААТ “Княж”).

Лепшымі ўдзельнікамі культурна-масавых мерапрыемстваў па месцы жыхарства сярод мужчын сталі Віталій Дарашчонак (РЦК), Ягор Дарашчонак (РЦК), Давід Дарашчонак (РЦК). Сярод жанчын — Кацярына Шалкоўская (Радзюкоўскі СДК), Дзіяна Траба (РЦК) і Юлія Арсоба (РЦК).

Лепшымі маладымі спартсменамі ў працоўных калектывах гарпасёлка сярод мужчын сталі Міхаіл Гарбачоў (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Яўгеній Туронак (ДБУ-26), Іван Мацкевіч (РАУС). Сярод жанчын — Інэса Фоціна (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Элона Лаўрыновіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) і Юлія Лук’янёнак (ЦРБ). У гэтай жа намінацыі ў працоўных калектывах сельгаспрадпрыемстваў сярод мужчын пераможцамі вызначаны Віктар Карпіцкі (КУВСП “Гарадзец”), Андрэй Матрунёнак (ААТ “Жвіранка”), Віктар Хаданёнак (ААТ “Княж”). Сярод жанчын — Маргарыта Конюхава (ААТ “Даватарскі”), Кацярына Хрол (ААТ “Жвіранка”) і Кацярына Тарарака (ААТ “Княж”).

Лепшымі маладымі спартсменамі па месцы жыхарства сярод юнакоў сталі Сяргей Сімановіч (СШ №2), Іван Кожан (СШ №1), Іван Хаданёнак (СШ №1). Сярод дзяўчат — Дар’я Машара (СШ №1), Лізавета Чарняўская (Більдзюжская СШ) і Паліна Майсяёнак (СШ №1).

Лепшымі маладымі ўдзельнікамі культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых гурткоў і секцый у працоўных калектывах гарпасёлка сярод мужчын сталі Міхаіл Гарбачоў (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Міхаіл Летахіцкі (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Іван Русецкі (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама). Сярод жанчын — Інэса Фоціна (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Маргарыта Даргель (ЦРБ) і Таццяна Прыстаўка (ЦРБ). У гэтай жа намінацыі ў працоўных калектывах сельгаспрадпрыемстваў сярод мужчын пераможцамі вызначаны Віктар Карпіцкі (КУВСП “Гарадзец”), Віктар Урублеўскі (КУВСП “Гарадзец”), Аляксандр Рубніковіч (ААТ “Княж”). Сярод жанчын — Алеся Пучынская (ААТ “Княж”), Таццяна Якімовіч (ААТ “Княж”) і Кацярына Тарарака (ААТ “Княж”).

Лепшымі маладымі ўдзельнікамі культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых гурткоў і секцый па месцы жыхарства сярод мужчын сталі Віталій Дарашчонак (РЦК), Ягор Дарашчонак (РЦК), Сяргей Зянько (ФАЦ “Лужкі”). Сярод дзяўчат — Дар’я Машара (СШ №1), Ангеліна Постная (Іёдская ДС-СШ) і Марыя Сідарава (Іёдская ДС-СШ).

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_8187 IMG_8189 IMG_8191 IMG_8195 IMG_8221 IMG_8229 IMG_8233 IMG_8237 IMG_8239 IMG_8244 IMG_8248 IMG_8251 IMG_8253 IMG_8257 IMG_8259 IMG_8263 IMG_8265 IMG_8267 IMG_8270 IMG_8273 IMG_8276 IMG_8278 IMG_8279 IMG_8285 IMG_8289 IMG_8292 IMG_8296 IMG_8301 IMG_8304 IMG_8308 IMG_8310 IMG_8312 IMG_8314 IMG_8316 IMG_8317 IMG_8319 IMG_8323 IMG_8326



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *