“Чаму мы павінны гаварыць пра вайну?”

Актуальное

IMG_0522Такую назву мела інтэрактыўная праграма, якую правяла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Казіцкая разам з вучнямі 4-х класаў СШ № 1 гарпасёлка.

У пачатку праграмы вядучая расказала пра аднаго з беларускіх мастакоў, былога франтавіка, вязня фашысцкага канцлагера Міхаіла Савіцкага. Яго творчасць прасякнута тэмай вайны, аўтар перадае глыбінны сэнс таго жудаснага часу, які і яму самому давялося перажыць. Дарэчы, у 2006 годзе Міхаілу Савіцкаму прысуджана званне Героя Беларусі. Вядучая праграмы пазнаёміла з рэпрадукцыямі некаторых твораў мастака. Гэта 11 карцін пад агульнай назвай “Лічбы на сэрцы”. Тэма іх — вайна, якая стала трагедыяй для чалавецтва. На кожнай карціне можна ўбачыць, наколькі глыбока ў душу мастака ўвайшлі ўспаміны пра канцлагеры, пакуты, перанесеныя людзьмі ў Вялікую Айчынную вайну.

Затым вучні па чарзе дэманстравалі свае малюнкі, на адной палове якіх адлюстравана мірнае жыццё, а на другой — вайна. Яны тлумачылі сэнс зместу гэтых невялікіх твораў. Таксама кожны з іх, загадзя падрыхтаваўшы дома нарысы аб вайне і міру, зачытваў іх прысутным. Дзеці, якія не бачылі гэтага страшнага ліхалецця, удумліва разважалі, чаму мы павінны гаварыць пра вайну і чаму патрэбна берагчы мір і свабоду на нашай зямлі. Яшчэ вучні запісалі на плакаце, падзеленым на дзве часткі, пад словамі “мір” і “вайна” свае асацыяцыі, звязаныя з гэтымі словамі.

Напрыканцы мерапрыемства вядучая прачытала ўрывак з пісьма воінаў Чырвонай Арміі 1941 года, якое яны адрасавалі дзецям. Вось яго змест:

“…Пройдут годы. Вы станете взрослыми, и тогда, в хороший час отдыха после большой и мирной работы, вы будете с радостью вспоминать о том, что когда-то, в грозные для Родины дни, вы не болтались под ногами у взрослых, не сидели сложа руки, а чем могли, помогали своей стране в ее тяжелой и очень важной борьбе с фашизмом…”

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_0526 IMG_0546 IMG_0550 IMG_0553 IMG_0557 IMG_0562 IMG_0565 IMG_0566 IMG_0568 IMG_0570 IMG_0571 IMG_0573 IMG_0575 IMG_0577 IMG_0582 IMG_0592 IMG_0595



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *