Таты, мамы і, канечне, мы!

Актуальное

IMG_1255Нядаўна ў дзіцячым садзе № 5 гарадскога пасёлка прайшло цікавае і захапляльнае мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і. Маленькія дзеці разам са сваімі выхавальніцамі на працягу некалькіх тыдняў праводзілі танцавальныя рэпетыцыі, каб парадаваць татаў і мам сваімі творчымі здольнасцямі. І гэта ў іх атрымалася вельмі цудоўна.

Само мерапрыемства мела назву “Поле цудаў”. На кожным этапе конкурснай гульні выходзілі да імправізаванага барабана альбо таты са сваімі дзецьмі, альбо мамы. Вядучыя задавалі пытанні, якія адносіліся да тэматыкі здаровага ладу жыцця і гігіены. Дзеці з захапленнем круцілі барабан, называлі літары загаданых слоў, за што і атрымоўвалі падарункі. Цікавым было тое, што кожны маленькі ўдзельнік гульні разам з бацькамі дэманстраваў гледачам, на што ён здольны. Некаторыя выразна чыталі вершы, другія спявалі або ігралі на музычных інструментах, танцавалі і нават паказвалі неверагодныя фокусы.

У перапынках паміж этапамі гульні выхаванцы малодшай і сярэдняй груп дэманстравалі танцавальныя нумары, кружыліся ў карагодах, радавалі татаў, мам і бабуль, якія прыйшлі разам з маленькімі артыстамі на свята.

Закончылася мерапрыемства “салодкім сталом”. За кубачкам гарбаты і дзеці, і дарослыя ласаваліся салодкай выпечкай, якую кожны з іх прынёс з сабой у сад, каб пачаставаць сваіх сяброў.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_1126 IMG_1139 IMG_1141 IMG_1142 IMG_1147 IMG_1151 IMG_1155 IMG_1168 IMG_1171 IMG_1186 IMG_1189 IMG_1192 IMG_1207 IMG_1216IMG_1220 IMG_1225 IMG_1229 IMG_1240 IMG_1244 IMG_1251 IMG_1253 IMG_1264 IMG_1271



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *