У нядзелю, 6 жніўня, спаўняецца 230 гадоў Германавіцкаму касцёлу. У 9 гадзін у касцёле распачнецца парафіяльны фэст, прысвечаны ўрачыстасці Перамянення Пана. У свяце прыме ўдзел біскуп Алег Буткевіч, святары навакольных парафій.
Запрашаем усіх вернікаў раздзяліць з намі радасць урачыстасці.
Ксёндз Ян ПУГАЧОЎ, пробашч парафіі Перамянення Пана (Германавічы).
