1 верасня, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, на цікавае пазнавальнае мерапрыемства вучняў Шаркаўшчынскай СШ № 1 запрасілі ў раённую дзіцячую бібліятэку

Актуальное Молодежь

IMG_5243 (Копировать)

Бібліятэку нездарма называюць скарбніцай мудрасці, ў якой захоўваюцца бясцэнныя скарбы літаратуры.  Але ж для сучасных дзяцей, якія  жадаюць не проста чытаць кнігі, вялікае значэнне мае элемент гульні ў працэсе пазнання. Таму і Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка не проста прапануе сваім юным наведвальнікам цікавыя кнігі для чытання, але і праводзіць ў бібліятэчнай установе шмат цікавых  пазнавальных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў рознага ўзросту . Адно з іх адбылося 1 верасня, напярэдадні Дня беларускагка пісьменства. У дзень ведаў бібліятіэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Казіцкая пазнаёміла сваіх юных чытачоў (а гэта былі вучні 7 “А” і 7 “В” класаў Шаркаўшчынскай СШ № 1) з самай знакамітай асобай беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыскам Скарынам,  які імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі. Ён увайшоў у гісторыю як беларускі вучоны, філосаф, медык (доктар лекарскіх навук), першадрукар і асветнік, заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання,перакладчык бібліі на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы, паведаміла падчас мерапрыемства вядучая і прадэманстравала дзецям фільм пра Францыска Скарыну “Калі спытае  цябе ў будучым  сын твой або дачка?”. Сцэнарыстам-пастаноўшчыкам гэтага фільма выступіў супрацоўнік раённага Цэнтра культуры Яўген Ліпскі.

-Дзеці павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца яе  культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі, у ліку якіх, безумоўна,асоба  нашага славутага земляка Францыска Скарыны з Полацка,-адзначыла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая.-  Толькі ў гэтым выпадку  ў сваім будучым жыцці яны  расставяць правільныя акцэнты і знойдуць адказы на пытанні ўжо сваіх дзяцей – менавіта пра гэта і быў наш фільм “Калі спытае цябе ў будучым сын твой або дачка…”.

У другой частцы мерапрыемства вядучая расказала дзецям пра Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята нашай краіны,і правяла са школьнікамі некалькі цікавых гульняў. Падчас сустрэчы ў дзіцячай бібліятэцы дзеці пачулі шмат цікавай інфармацыі пра першыя кнігі, надрукаваныя на беларускай мове, атрымалі на памяць буклеты, створаныя супрацоўнікамі бібліятэкі да Дня беларускага пісьменства.

У першы дзень новага навучальнага года  цікавая сустрэча ў бібліятэцы пакінула ў дзяцей і іх настаўнікаў шмат прыемных уражанняў, вучні даведаліся шмат новай  інфармацыі пра гісторыю беларускай культуры і пісьменства. У тым ліку і аб тым, што чалавецтва б не дасягнула  сучаснай ступені развіцця без пісьменства. А мова — гэта душа народа. Толькі праз яе  з пакалення ў пакаленне мы перадаем свой светапогляд, свае нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.

Сёння бібліятэкі раёна знаходзяць і ўкараняюць новыя формы зносін з чытачамі, удзельнічаюць у стварэнні сучаснай інфармацыйнай прасторы, садзейнічаюць фарміраванню маральных прынцыпаў і светапогляду падрастаючага пакалення. А значыць цікавыя праекты і  праграмы для школьнікаў, арганізаваныя ў  дзіцячай бібліятэцы нашага гарадскога пасёлка, будуць абавязкова працягвацца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_5253 (Копировать) IMG_5256 (Копировать) IMG_5258 (Копировать) IMG_5264 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *