Кажуць, калі злодзей пранікне ў хату, то хоць вуглы застануцца, а калі пажар — то ўсё знішчыць. Асабліва пачашчаюцца пажары зімой, у моцныя маразы, калі патрабуецца больш ацяпляць асабістыя дамы. Часцей за ўсё такія здарэнні бываюць тады, калі гаспадар не падрыхтаваўся як след да зімы, не пракантраляваў спраўнасць дымахода, печкі, электраправодкі. Памылак агонь не даруе.
Ад чаго ўзнік пажар у вёсцы Іванава Лужкаўскага сельсавета, адкажуць кампетэнтныя органы. А тое, што гэта вельмі страшна, зразумець можна. Як кажуць, раптоўна людзі пазбавіліся не толькі жылля, а ўсяго таго, што нажывалася гадамі. Такое гора напаткала сям’ю, дзе пражывалі Алена Алегаўна Пархоменка, яе маці Станіслава Мікалаеўна Кухальская і Віктар Віктаравіч Хрол. Бяда здарылася ноччу. Жыхары дома паспелі ўхапіць дакументы, вынесці тэлевізар і выскачыць на вуліцу, у чым стаялі.
Людзі не пакінулі ў бядзе суседзяў. Першай прытуліла ў сваім доме Аліна Лявонаўна Грыдзюшка. Як кажа прымаўка, “са свету па нітцы, голаму кашуля”. Кожны дапамагаў пагарэльцам, чым мог: грашамі, адзеннем. Цяпер яны змаглі выкупіць пустуючы дом у вёсцы і там пасяліцца.
Алена Алегаўна і Віктар Віктаравіч прыйшлі ў рэдакцыю раённай газеты, каб выказаць падзяку ўсім добрым людзям: жыхарам Дворнава, у прыватнасці А. Л. Грыдзюшка, старэйшынам вёсак Іванава Але Уладзіміраўне Жынь і Казачкі Віктару Дзмітрыевічу Фурсу, а таксама Надзеі Уладзіміраўне Гаранінай, Марыне Іванаўне Баярнш, Валянціне Ігнацьеўне Каснікоўскай і ўсім тым, хто спачуваў чужому гору і дапамагаў матэрыяльна.
Кацярына СОСНА
В редакционной почте встречаются письма, в которых жители района благодарят специалистов тех или иных служб и организаций. Вот недавно мы получили письмо из агрогородка Лужки от В. И. ВРУБЛЕВСКОГО и Н. И. БАРАНОВА: «Хотим высказать огромную благодарность медицинским работникам. Недавно довелось лечиться в хирургическом отделении районной больницы. С первых минут пребывания в отделении очень хорошо к нам относился врач-хирург Иван Вацлавович Лавринович. Этот человек профессионально выполняет свои обязанности. Также Иван Вацлавович хороший психолог — умеет найти подход к любому пациенту.
И конечно, больной быстрее идёт на поправку, когда его окружают добрые люди. Особые слова благодарности хочется выразить медицинским сёстрам С. И. Полилейко, Л. И. Блажевич, С. Г. Малявко, М. Л. Торчинской. Спасибо вам, работники хирургического отделения! Пускай в вашей нелёгкой работе будет побольше приятных мгновений!».
Письмо такого содержания прислали нам благодарные бывшие больные. Приглашаем вас, жители района, высказывать слова благодарности через нашу газету.
Материал подготовил Александр БАРИЛО
