Ганаровымі граматамі на чарговай сесіі Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджаны Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін і Ігар Віктаравіч Малюгін

Актуальное Общество

IMG_6584 (Копировать)З урачыстага моманту 26 верасня пачалася чарговая сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў. Кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад  у развіццё паслуг электрасувязі  ў нашым раёне, а таксама паспяховае вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну Ганаровую грамату райвыканкама ўручыў начальніку Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі Дзмітрыю Дзяменцьевічу Цыркіну.  Ганаровая грамата Прэзідыума абласнога камітэта Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў гэты дзень была ўручана старшыні Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігару Віктаравічу Малюгіну. Узнагароду Ігар Віктаравіч атрымаў за плённае супрацоўніцтва з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і ў сувязі са сваім  50-гадовым юбілеем. Ганаровую грамату на пачатку работы сесіі яму ўручыў старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_6581 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *