З пасяджэння райвыканкама 24 лютага

Общество

24 лютага адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыя Міхайлавіча Ламакі. На нараду былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце, інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, дырэктары школ раёна. У рабоце пасяджэння прыняў удзел першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Аляксандр Уладзіміравіч Чадзюк.
З дакладам аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” выступіла начальнік раённага аддзела адукацыі Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. Даклад быў дапоўнены справаздачамі аб рабоце РАУС з абавязанымі асобамі (выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка РАУС Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі), аб рабоце ўстановы адукацыі па прафілактыцы нядобранадзейнасці (дырэктар Шаркаўшчынскай СШ № 1 Марыя Аляксандраўна Зайцава), аб рабоце ў працоўным калектыве ААТ “Буеўшчына” з праблемнымі сем’ямі і абавязанымі асобамі (намеснік дырэктара ААТ “Буеўшчына” па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іосіфавіч Гернат).
Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна і супрацьдзеянні карупцыі ў 2011 годзе расказаў пракурор раёна Дзмітрый Анатольевіч Статкевіч.
Начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Іванавіч Міхалёнак азнаёміў прысутных з вынікамі работы інспекцыі.
Начальнік праўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна расказала аб выніках выканання мерапрыемстваў па забеспячэнню занятасці насельніцтва раёна ў 2011 годзе і задачах на 2012 год.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *