У кастрычніку адбылося чарговае пасяджэнне раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі

Актуальное

удзельнікі раённай арганізацыі КПБ, якія прысутнічалі на сходзе
удзельнікі раённай арганізацыі КПБ, якія прысутнічалі на сходзе

Наша краіна адна з нямногіх захавала традыцыю адзначаць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. Пры гэтым дата 7 лістапада захавала статус дзяржаўнага свята. І хоць з моманту падзей 1917 года прайшло вось ужо цэлае стагоддзе, ідэі аб’яднання і салідарнасці працуючых, роўнасці ўсіх людзей актуальныя і ў наш час. У кастрычніку адбылося чарговае пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, якое ўзначаліў яе старшыня Мікалай Валянцінавіч Манкевіч. На сходзе на аснове абласнога плана быў абмеркаваны план раённых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 100-годдзя са дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ліку запланаваных падзей- правядзенне круглага стала з ветэранамі камуністычнай партыі, іх сустрэчы з вучнямі школ, арганізацыя тэматычных выстаў у бібліятэках школ і раёна, арганізацыя і правядзенне турніру па таэквандо, прысвечанага 100-годдзю Кастрычніка і памяці Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына, правядзенне конкурсу дзіцячых малюнкаў, некаторыя іншыя мепрапрыемствы. На сходзе раённай арганізацыі былі таксама разгледжаны некаторыя актуальныя пытанні, якія сёння імкнуцца вырашаць камуністы нашай краіны.

На сённяшні дзень прадстаўнікі Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці нашага гарадскога пасёлка і раёна, супрацоўнічаюць з іншымі грамадскімі арганізацыямі, дзеляцца вопытам ідэалагічнай і арганізацыйнай работы з моладдзю, выносяць на абмеркаванне партарганізацыі актуальныя пытанні сучаснага жыцця.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі раённай арганізацыі КПБ, якія прысутнічалі на сходзе



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *