Зрабіць належныя вывады па выніках выязнога пасяджэння райвыканкама запатрабаваў Мечыслаў Віктаравіч Морхат

Общество

прынцыповая размова старшыні райвыканкама М. В. Морхата ў час падвядзення вынікаў

На календары сакавік, час калі можна падвесці вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы 2012 года, ацаніць зробленае ў сельгаспрадпрыемствах раёна па падрыхтоўцы да веснавых палявых работ. Менавіта гэтыя пытанні і сталі асноўнымі на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое праводзілася 5 сакавіка з удзелам спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу, старшыняў сельвыканкамаў, кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў (аграномы, заатэхнікі, ветурачы, эканамісты, інжынеры) сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, некаторых кіраўнікоў арганізацый райцэнтра.
Пачалося пасяджэнне ў вялікай зале Дома Саветаў з падрабязнага і дэталёвага разбору стану спраў у жывёлагадоўлі. З інфармацыяй аб стане спраў у гэтай галіне і задачах па выкананню прагнозных паказчыкаў за першы квартал бягучага года выступіў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ю. Г. Лабуць. Узнаўленне статка буйной рагатай жывёлы, выкананне задання па асемяненню кароў і цялушак, атрыманне чакаемага прыплоду — тэма выступлення дырэктара філіяла “Шаркаўшчынская племстанцыя” Ю. Б. Аляхновіча.
Старшыня райвыканкама М. В. Морхат, які вёў пасяджэнне, па некаторых пазіцыях выказаў нязгоду з прадастаўленай інфармацыяй, патрабаваў удакладненняў з мэтай устанаўлення праўдзівай сітуацыі па кожнай гаспадарцы. Таму да мікрафона выклікаліся як кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, так і іх галоўныя спецыялісты. Дэталёвы разбор яшчэ раз пацвердзіў, маюць месца як арганізацыйныя пралікі ў вядзенні сельскагаспадарчай вытворчасці, так і проста некампетэнтнасць кадраў. А за яўныя недапрацоўкі і бескантрольнасць за правядзеннем тэхналагічных працэсаў былі ўнесены прапановы аб аб’яўленні вымоў і пазбаўленні даплат некаторым спецыялістам упраўлення райсельгасхарчу і кадрам сельгаспрадпрыемстваў.
Што зроблена на тэрыторыі раёна па выкананню праграмы “Чыстыя палі” за 2011 год і якія задачы неабходна вырашыць сёлета? Аб гэтым паведаміла прысутным намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па раслінаводству І. Г. Міхалёнак. Пры разглядзе гэтага пытання канкрэтныя задачы пастаўлены перад землеўпарадкавальнай службай райвыканкама, лясгасамі, шэфствуючымі арганізацыямі райцэнтра. Кожнаму сельгаспрадпрыемству даведзена заданне па высечцы драўнінна-кустарнікавай расліннасці і ліквідацыі вымачак. У цэлым гэтыя работы, з мэтай далейшага ўводу земляў у сельскагаспадарчы абарот і павышэння контурнасці палёў неабходна правесці ў 2012 годзе на плошчы 1840 гектараў.
У праграме пасяджэння райвыканкама было запланавана наведванне

такі змешвальнік ЗЦМ устаноўлены на ферме Цэнтр

жывёлагадоўчых аб’ектаў і мехдвара КУВСП “Гарадзец”, што і зроблена ў другой палове дня. Якія меры прымаюцца на месцах з тым, каб з ферм і комплексаў атрымліваць запланаваную колькасць якаснай прадукцыі, бо, не сакрэт, некаторыя паказчыкі па надоях малака і прывагах у гаспадарцы не выкананы. Аб прычынах і ішла дзелавая гутарка на жывёлагадоўчых фермах Уліна, Канавалава, Цэнтр. У асноўным, сістэма ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы і дойнага статка тут адпрацавана і нейкіх значных адхіленняў ад патрабаванняў ветэрынарнай і зоатэхнічнай службаў не было выяўлена. У памяшканнях на дзень правядзення пасяджэння наведзены парадак, жывёла накормлена. Выканана і патрабаванне аб вырабе і мантажу змешвальнікаў для прыгатавання пойла з заменніка цэльнага малака і розных адвараў, якія ў неабходнай колькасці выпайваюцца цялятам, што станоўча ўплывае на фізіялагічны стан маладняку і спрыяе змяншэнню паморку ад розных хвароб. Аб тым, што зроблена ў дадзеным напрамку, расказвалі дырэктар гаспадаркі В. Б. Недзведзь, галоўны заатэхнік В. В. Лапкоў, галоўны ветурач М. В. Бортнік, загадчыкі ферм.

з афармленнем неабходнай дакументацыі прысутных знаёміць галоўны ветурач гаспадаркі М. В. Бортнік

Нягледзячы на тое, што ў сельгаспрадпрыемстве многае робіцца для павелічэння колькасці жывёлагадоўчай прадукцыі, у час падвядзення вынікаў выязнога пасяджэння, якое праводзілася ў прысутнасці практычна ўсіх спецыялістаў КУВСП “Гарадзец”, старшыня райвыканкама М. В. Морхат указаў на шматлікія недахопы, а часам нават на безгаспадарчасць і безадказнасць асобных спецыялістаў за выкананне непасрэдных абавязкаў. Ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства патрабавана больш прынцыпова падыходзіць да падбору і расстаноўкі галоўных спецыялістаў і кадраў сярэдняга звяна, аналізаваць зробленае на праводзімых днях жывёлавода, зрабіць усё магчымае, каб ускрытыя недахопы ў вядзенні жывёлагадоўчай галіны былі ліквідаваны і не мелі месца ў будучым.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *