Перамогу ў раённым чэмпіянаце па міні-футболе заваявала каманда «Гарадзец+РАНС”

Спорт

IMG_3865 (Копировать)

Упэўненай перамогай футбалістаў «Гарадзец+РАНС” завяршыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе. Апошнія гульні першынства прайшлі 12 студзеня.
У апошняй сустрэчы чэмпіянату будучым пераможцам трэба было не саступіць камандзе “Аддзел АсіТ (адукацыі, спорту і турызму)”. Аднак у аматараў футбола не было ніякіх сумненняў, што каманда «Гарадзец+РАНС” і ў гэтым паядынку атрымае перамогу. Так яно ў выніку і адбылося: гульня завяршылася на карысць футбалістаў з Гарадца. У пераможным складзе каманды гралі Сяргей Зянько, Віктар Карпіцкі, Андрэй Перхальскі, Дзмітрый Крыўко, Аляксандр Дзексніс, Іван Буйчонак, Максім Гвоздзь.
А вось за трэцяе месца барацьба ішла да самай апошняй сустрэчы. Каманда “Пераможцаў” пасля не вельмі ўпэўненага старту чэмпіянату выйграла шэраг матчаў і мела неблагія шансы на «бронзу”. У сустрэчы супраць футбалістаў “Асарці” патрэбна была толькі перамога. У выніку перамога, а з ёй і ганаровае трэцяе месца дасталося футбалістам “Пераможцам”.

Гульні атрымаліся цікавымі. У чэмпіянаце удзельнічалі сем каманд: “Асарці”, “Залатая моладзь”, “Пераможцы”,”РАУС”, “Ветэраны”, “Гарадзец+РАНС”, “Аддзел АСіТ”.  Па заканчэнні турніру прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы ад арганізатараў — фізкультурна-спартыўнага клуба «Шаркаўшчына”. А футбалісты каманды “Гарадзец+РАНС” за перамогу ў чэмпіянаце былі ўзнагароджаны яшчэ і пераходным кубкам.
Вызначаны і лепшыя футбалісты спаборніцтваў, якія таксама атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў турніру. Лепшым бамбардзірам стаў Дзмітрый Крыўко, варатаром — Віктар Карпіцкі (абодва з каманды «Гарадзец+РАНС”).
Па заканчэнні спаборніцтваў футбалісты, а таксама шматлікія балельшчыкі адзначылі добрую арганізацыю правядзення спартыўных спаборніцтваў, а таксама колькасць яго ўдзельнікаў.
Чэмпіянат стаў добрай магчымасцю праверыць якасць гульні, свае сілы і здольнасці. Цяпер футбалісты з нецярпеннем чакаюць наступных сустрэч.

Алена АНАНІЧ.

IMG_3860 (Копировать) IMG_3862 (Копировать) IMG_3864 (Копировать)IMG_4051 (Копировать) IMG_4055 (Копировать) IMG_4060 (Копировать) IMG_4062 (Копировать) IMG_4063 (Копировать) IMG_4066 (Копировать) IMG_4067 (Копировать) IMG_4068 (Копировать) IMG_4070 (Копировать) IMG_4072 (Копировать) IMG_4080 (Копировать) IMG_4084 (Копировать) IMG_4089 (Копировать) IMG_4091 (Копировать) IMG_4092 (Копировать) IMG_4096 (Копировать) IMG_4098 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *