16 сакавіка ў вялікай зале Дома Саветаў праведзена трынаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Па асноўнаму пытанню “Аб мерах, якія прымаюцца органамі ўлады, суб’ектамі гаспадарання па эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню зямельных рэсурсаў раёна” выступіла начальнік аддзела землеўпарадкавальнай службы раёна І. М. Сулікоўская. Дапоўнілі яе ў сваіх паведамленнях старшыні Валожынскага і Більдзюжскага сельскіх Саветаў С. А. Бука і Н. У. Драбовіч, намеснік дырэктара ПМС Ч. Г. Міхалёнак.
“Аб ходзе выканання рашэння сесіі раённага Савета дэпутатаў “Аб зацвярджэнні тэрытарыяльнай праграмы па абыходжанню з адходамі ў Шаркаўшчынскім раёне на 2009—2012 гады” — тэма даклада начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. І. Міхалёнка. З інфармацыямі па дадзенаму пытанню выступілі першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова і намеснік дырэктара УКП ЖКГ В. І. Някрасаў.
“Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2011 год”, “Унясенні змяненняў і дапаўнення ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 года “Аб раённым бюджэце на 2012 год” дэпутатам і прысутным паведаміла начальнік раённага фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука выступіла з інфармацыямі “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку спісвання маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Шаркаўшчынскага раёна”, “Аб спісванні аб’ектаў нерухомасці”.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
Вёў пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў, у рабоце якой прыняў удзел кіраўнік справамі райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, яго старшыня У. С. Шпец.
