Уплачваць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) абавязаны амаль усе індывідуальныя прадпрымальнікі. А тыя з іх, хто прыцягвае да сваёй дзейнасці наёмных работнікаў, з’яўляюцца двайнымі плацельшчыкамі. Пры гэтым правілы ўплаты ўзносаў за сябе і за работнікаў некалькі адрозніваюцца. Менавіта аб нюансах такой справы і расказвае дырэктар раённага ФСАН Г. М. ДУБОЎСКІ.
— Падлік сумы страхавых узносаў, якія належаць уплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі і прыватнымі натарыусамі, ажыццяўляецца самастойна. Указаныя ўзносы ўплачваюцца штогод не пазней 1 красавіка наступнага года.
Сума абавязковых страхавых узносаў, уплачваемая ІП, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, і прыватнымі натарыусамі за справаздачны год павінна быць не менш сумы, вылічанай з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай заканадаўствам і праіндэксаванай у месяцах ажыццяўлення прадпрымальніцкай і натарыяльнай дзейнасці. Робіцца так пры ўмове атрымання прыбытку ад указанай дзейнасці. Калі ж прыбытак ІП, які не з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку, прыватнага натарыуса менш сумы памераў указанай заработнай платы, сума абавязковых страхавых узносаў, якія неабходна ўплаціць, вылічваецца з прыбытку (згодна з артыкулам 16 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання).
Сума абавязковых страхавых узносаў, уплачваемая ІП, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, павінна быць не менш сумы такіх узносаў, вылічанай з сумы памераў мінімальнай заработнай платы (з улікам індэксацыі) прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён у мінулым годзе, за якія індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленым парадку заплачаны адзіны падатак.
Не ўнесеная ў тэрмін сума абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесіянальнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд (акрамя пені) з’яўляецца нядоімкай. Да яе адносіцца таксама запазачынасць плацельшчыка па абавязковых страхавых узносах, узносах на прафесіянальнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд, выяўленая пры праверцы правільнасці налічэння ўплаты названых узносаў, іншых плацяжоў і раходвання сродкаў Фонду, у тым ліку і пры прадстаўленні плацельшчыкам справаздачнасці па месцы пастаноўкі на ўлік.
На суму нядоімкі за кожны дзень пратэрміноўкі (уключаючы дзень уплаты) налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на дату ўплаты абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд.
Акрамя таго, у адпаведнасці з артыкулам 11.54 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за няўплату або няпоўную аплату абавязковых страхавых узносаў і (або) узносаў на прафесіянальнае пенсійнае страхаванне ў выглядзе штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры 20 працэнтаў налічанай сумы ўказаных плацяжоў.
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК
