Удзячнасць ветэранам працы

Общество

Ф. М. Русецкі, У. Я. Мілянцей, Г. Д. Гарбузаў у час гутарки са старшынёй райвыканкама М. В. Морхатам

У нашым раёне вялікая ўвага надаецца ветэранам, якія ў свой час, працуючы на розных пасадах, уносілі значны ўклад у развіццё рэгіёна, умацаванне яго эканомікі. А 3-га красавіка на адной з нарад, што праводзілася ў вялікай зале Дома Саветаў, старшыня райвыканкама М. В. Морхат уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама  ўдзячнасці старшыні райвыканкама Генадзію Дарафеевічу Гарбузаву і Фёдару Мікалаевічу Русецкаму, падзяку старшыні райвыканкама— Уладзіміру Якаўлевічу Мілянцею.

Некалькі слоў аб узнагароджаных Г. Д. Гарбузаў адпрацаваў на шаркаўшчынскай зямлі 41 год. Узначальваў раённае аб’яднанне сельгастэхнікі, быў намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва, займаў адпаведную пасаду ў эканамічнай службе раёна.
У. Я. Мілянцей 41 год добрасумленна нёс добрае, вечнае ў Стральцоўскай БШ. Прысвяціў сваё жыццё выхаванню маладога пакалення. Многімі выхаванцамі школы ганарыцца не толькі раён, але вобласць і рэспубліка.
Чатыры дзесяцігоддзі працоўнага шляху Ф. М. Русецкага таксама не былі простымі. Аднак пераадольвала жаданне прынесці як мага болей карысці ўсім, хто быў побач. Такая рыса характару яскрава праяўлялася ў час работы ў сельскай гаспадарцы і падатковай інспекцыі. Даводзілася аператыўна, але паспяхова, вырашаць многія складаныя пытанні. Гэтым і заслужыў павагу шаркаўчан.
Менавіта аб усім гэтым і гаварыў у час урачыстага ўручэння Мечыслаў Віктаравіч Морхат. А ў адказ прысутныя пачулі ад ветэранаў працы шчырыя словы ўдзячнасці за памяць і павагу да людзей старэйшага пакалення.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *