З пасяджэння райвыканкама 19 чэрвеня

Общество

19-га чэрвеня на чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне “Аб рабоце па навядзенню парадку на падведамаснай тэрыторыі ААТ “Княж”. Папярэдне, у названай гаспадарцы працавала група спецыялістаў, члены якой аб’ектыўна падыйшлі да падрыхтоўкі не толькі даведачнага матэрыялу, а і знялі відэаафільм.
Пасля яго прагляду перад прысутнымі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Дз. М. Ламака і М. І. Баговіч, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна У. Л. Грашчанка, старшыня Германавіцкага сельвыканкама А. А. Рубін.
Як падкрэсліў у час пасяджэння старшыня райвыканкама М. В. Морхат, на тэрыторыі гаспадаркі, якую ўзначальвае В. У. Крыўко, не на належным узроўні праводзіцца работа сярод насельніцтва, што негатыўна ўплывае на ход добраўпарадкавання, недастаткова прад’яўляцца патрабаванняў да галоўных спецыялістаў і кадраў сярэдняга звяна, не распрацавана дэталёвая праграма навядзення парадку на зямлі.
У прынятай пастанове работа ААТ “Княж” па дадзенаму пытанню прызнана нездавальняючай. Для выпраўлення становішча вызначаны канкрэтныя тэрміны і адказныя асобы, аб’ёмы работ па абкосу тэрыторый, зносу драхлых пабудоў рознага прызначэння, залужэнню прыфермскіх участкаў і ўключэнню ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых земляў, прывядзенню ў належны стан аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння і рамонту дарожнай сеткі.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *