29-га чэрвеня адбылася 15 сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Са справаздачай аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец. У спрэчках па дадзенаму пытанню прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат ад Лонскай выбарчай акругі № 27 А. А. Цітовіч, старшыня Станіславоўскага сельвыканкама, дэпутат ад Жукоўшчынскай выбарчай акругі № 38 А. Г. Сідарчук, начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарчу, дэпутат ад Германавіцкай выбарчай акругі № 20 А. М. Ціхановіч.
З інструкцыяй аб прысваенні звання “Ганаровы грамадзянін Шаркаўшчынскага раёна” прысутных пазнаёміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. В. Клімза.
“Аб рабоце Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак па асвятленню сельскіх населеных пунктаў раёна” — тэма выступлення начальніка РЭС В. А. Шарыпы.
Аб унясенні звяненняў і дапаўненняў у рашэнне Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 года паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука давяла да ведама дэпутатаў тыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў, якія прызнаны страціўшымі сілу.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
У рабоце сесіі, якую вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, прыняў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дз. М. Ламака.
Эдуард КОРСАК
