
Пасля доўгіх і працяглых дажджоў, як па заказу ў гэты дзень выглянула летняе сонейка. У Шаркаўшчынскую сярэднюю школу № 1 прыехалі з розных куткоў нашай краіны былыя вучні 1952 года выпуску. Яны вучыліся тады, калі гэтай школы і ў праекце не было, а той, дзе цяпер Цэнтр дзяцей і моладзі, закладваўся толькі падмурак. А будынкі сярэдняй школы, дзе яны пачыналі вучобу ў пасляваенныя гады, былі размешчаны на тым месцы, дзе цяпер пабудаваны касцёл.
З моманту іх апошняй сустрэчы прайшло пяць гадоў. Многае ў райцэнтры змянілася — узнавілася, перарадзілася.
Таму тым, хто прыехаў сюды зноў, цікава было паглядзець на ўсё навакольнае, на родныя мясціны, узгадаць сваё дзяцінства, пагутарыць з былымі аднакласнікамі. Іх хвалявала ўсё да драбніц — што адбылося і адбываецца ў райцэнтры. Захапляліся размахам рэканструкцыі і добраўпарадкавання Шаркаўшчыны!
Дырэктар школы Марына Аляксандраўна Зайцава ветліва згадзілася правесці экскурсію па школе, расказала пра цікавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца тут, і падзялілася ўсімі тымі дасягненнямі, якімі ганарыцца педагагічны калектыў і вучні.
Загадчыца школьнага музея Ала Уладзіміраўна Сікора правяла прысутных па яго залах. Ім і не трэба было расказваць пра экспанаты музея. Яны як бы пабывалі ў тым часе, калі праходзіла іх дзяцінства. Як сябе назвалі “выпускнікі-шасцідзясятнікі” пакінулі свае ўражанні ад музея ў кнізе водгукаў і прапаноў.
Затым адбыўся цікавы момант — выпускнікі пасадзілі дрэўца — тую, а У. К. Ляскоўскі (удзельнік сустрэчы) вырасціў у сябе ў двары саджанец ляшчыны, які размясцілі побач з туяй.
Пасля афіцыйнай часткі можна было прысесці ў цяністай алеі школы і падзяліцца ўспамінамі пра далёкае школьнае жыццё, пра пройдзены жыццёвы шлях. Кожнага з 26 выпускнікоў лёс параскідаў па свеце. Прабегла з таго часу 60 гадоў. 12 чалавек ужо няма ў жывых, а пра дваіх нічога не ведаюць. З 12 на сустрэчу змаглі прыехаць толькі палова.
Выбраўшы прафесію па душы, кожны імкнуўся пакінуць свой след на зямлі. Як склаўся лёс кожнага выпускніка, чаго кожны дасягнуў на працоўным полі дзейнасці?
Расказвае пра сябе Ала Фёдараўна Казючыц (дзявочае — Гапанёнак). Яна жыве ў Мінску. Муж яе Уладзімір Аркадзьевіч быў лётчыкам грамадзянскай авіяцыі. Калі, як кажуць, яго спісалі на зямлю, быў намеснікам міністра беларускай авіяцыі. А яна настаўнічала ў 74-й школе сталіцы. У сям’і выхавалася двое сыноў, якія пайшлі па прыкладу бацькі. Давялося шмат дзе пабываць разам з мужам Але Фёдараўне, як яна кажа — пабачыць свету.
Яўген Пятровіч Шаблоўскі Шаркаўшчыну пакінуў, як толькі закончыў школу. Свой лёс ён звязаў з морам. Пасля заканчэння Адэскага вышэйшага інжынерна-марскога вучылішча па спецыяльнасці электрамеханік, стаў “калясіць” па воднай стыхіі свету. За сваю працоўную дзейнасць аб’ехаў усе кантыненты зямнога шара.
Цяпер яго дачка з унукам жыве ў Новарасійску, там, адкуль пачынаўся працоўны шлях Яўгенія Пятровіча. З 2005 года ён “прызямліўся” у Наваполацку і жыве адзін.
Ніна Сцяпанаўна Сычова (Манковіч) была дачкой партыйных работнікаў. Бацька яе Сцяпан Сцяпанавіч у вайну быў камандзірам партызанскага атрада ў Бягомлі. У Шаркаўшчыну яго накіравалі на пасаду старшыні райвыканкама.
Затым сям’я пераехала ў Маладзечна. Ніна Сцяпанаўна пасля школы закончыла медыцынскі інстытут і працавала дзіцячым хірургам, а затым — акулістам.
Вельмі любіць спяваць. Нездарма, на працягу 20 гадоў удзельнічае ў Маладзечанскім музычным ансамблі “Спадчына”. Выхавалі дзвюх дачок, якія набылі вышэйшую адукацыю і працуюць: Людміла — у ваенна-марскім гарнізоне, Вольга — урачом.
Вячаслаў Піліпавіч Цытовіч жыве ў Міёрах. Па адукацыі — педагог. Пачынаў сваю настаўніцкую і дырэктарскую дзейнасць у школах нашага раёна і ў Міёрах. Там быў інспектарам, загадчыкам раённага аддзела адукацыі. Дачка пераняла прафесію бацькі, а сын — медык.
Савелій Васільевіч Цыркін — знаёмы ў Шаркаўшчыне педагог. Рускую мову і літаратуру пачынаў выкладаць у Амбросенскай васьмігадовай школе. Затым працаваў настаўнікам у СШ № 2 райцэнтра. Цяпер жыве ў Міёрах. Працягвае прапаведваць рэлігію старавераў.
Шаркаўчанін Уладзіслаў Канстанцінавіч Ляскоўскі, які і з’яўляецца арганізатарам гэтай сустрэчы, пачынаў настаўнічаць у школах Браслаўскага раёна. Вярнуўся ў свой раён, быў настаўнікам, дырэктарам. А з 1967 на працягу 27 гадоў — інспектарам раённага аддзела адукацыі. Калі пайшоў на пенсію, захапіўся краязнаўчай дзейнасцю. Ён сааўтар у выданні часопіса “Нашы карані”, аўтар “Шаркоўшчына і наваколле”, “Валерыянаўскія школы ксяндзоў Лужэцкіх піяраў”, больш як 40 публікацый было ў “Настаўніцкай газеце”, “Народнай асвеце” і многіх іншых выданнях.
Як малыя дзеці, пабеленыя сівізной, пажылыя людзі ўспаміналі са слязамі на вачах свае школьныя, цяжкія пасляваенныя гады. Запомнілася, як яны, вучні, хадзілі пешшу ў Журавоўшчынскі лес, каб насекчы і прыцягнуць сцежкай уздоўж рэчкі Янкі дроў, каб зімой не замерзла чарніла ў чарніліцах, каб хоць крыху сагрэцца ў школе.
А з захапленняў была гульня “у вайну”. На чыгуначным вакзале знаходзіўся склад зброі. Хоць ён ахоўваўся, усё ж маглі нешта “сцягнуць”. Зімою гулялі клас на клас у снежкі. На самаробных лыжах і каньках па чарзе каталіся з горкі.
Кожнаму пакаленню свае захапленні.
Кацярына СОСНА

С из России пишу. Хорошо, что теперь есть интернет и пр.гаждеты!!
Горжусь своим папой Шабловским Евгением Петровичем, который окончил эту школу и на фото справа стоит. Молодцы, что смогли встретиться и благодарность тем, кто организовал такую памятную встречу.
Даже здесь умудрились все испортить.. Никакой романтики. Ну,вы, ребята и даёте!
andrey:пускай и он заканчивает со своим гротеском
🙂 🙂
Шаноўныя sanya7, 101, калі ласка, спыняйце гэтую івановаманію. Вось ужо сапраўды абсалютна не да месца і не па тэме. Ды і не смешна.
Igor: В чём проблема?организуйте,Вы же это умеете, а не получиться так попросите «першага сакратара райкама БРСМ Дзмітрыя Туронка»
Да, хотел бы я точно также встретиться со своими одноклассниками на полувековом рубеже !!!
Молодцы! Кто организовал такую встречу вдвойне молодец! Очень трогательно…