
Паспявае ўраджай зерневых культур на палях раёна. Аднак аб пачатку ўборкі гаварыць яшчэ рана. Дзе і паспелі ўчасткі, убіраць іх не дазваляюць частыя дажджы. Кожная гаспадарка па-свойму будзе вырашаць такія праблемы. Магчыма, давядзецца спачатку рыхтаваць плюшчанае зерне, вільготнасць якога перавышае 30 працэнтаў. Аднак абкатку камбайны пройдуць на рапсавым полі. Як падрыхтавалі ўборачную тэхніку ў аддзяленні Германавічы ААТ “Княж” расказаў карэспандэнту газеты загадчык мехмайстэрні Віталій Пятровіч Лагун.У аддзяленні сем уборачных камбайнаў. З іх, можна сказаць новыя і не патрабавалі вялікага рамонту КЗС-12, якія даручаны Віктару Хаданёнку, Аляксандру Лаўрыновічу, Юрыю Хратаненка і Міхаілу Андзілеўка. Усе чатыры камбайны стаяць на лінейцы гатоўнасці, а камбайнеры пакуль занятыя на корманарыхтоўцы.На КЗС -10 будуць працаваць Юрый Мятла і Уладзімір Шышко, а на КЗС-7 — Франц Цярэшка. Іх і сустрэлі мы на двары мехмайстэрні. Яны ліквідавалі нязначныя непаладкі ў камбайнах: трэба замяніць падбарабанне, а для КЗС-7 неабходна для барабана набыць шкіў.Нас запэўнілі, што з гэтымі пытаннямі праблем не будзе. Грошы на прадпрыемства пералічаны, застаецца толькі даставіць запчасткі ў гаспадарку.— На кожным камбайне будуць працаваць з камбайнерамі памочнікі. Хто ведае, якія складуцца ўмовы надвор’я, магчыма, давядзецца працаваць у дзве змены, каб паскорыць тэмпы работ, — разважаў Віталій Пятровіч. — А аднаму камбайнеру цяжка справіцца з такой нагрузкай.Для ўборкі палегласці на кожны камбайн прымайстроўваецца сцеблепад’ёмнік.Надышоў абедзенны перапынак.

Рамонтнікі адправіліся ў сталовую, якая размешчана ў будынку мехмайстэрні. Смачныя абеды рыхтуюць для іх галоўны повар Галіна Лаўрыновіч, яе памочніца Любоў Лагун, а развозіць харчаванне для тых, хто працуе ў полі, Галіна Аляхновіч.— Нам вельмі зручна абедаць у сталовай гаспадаркі, — прызналіся тыя, каго застала за абедзенным сталом (токар Аляксандр Дземідовіч, памочнік камбайнера Віктар Лаўрыновіч,газаэлектразваршчык Уладзімір Цярэшка і

слесар Юрый Пучкоў). — Менш затрачваем часу, бо дадому ісці не трэба, ды і танна нам абыходзіцца. Двухразовае харчаванне каштуе ў сярэднім 10 тысяч рублёў, астатнія расходы бярэ на сябе гаспадарка. Да таго ж і смачна жанчыны гатуюць.Непадалёку ад майстэрні зернесушылка М-819. За яе гатоўнасць у адказе Віктар Капыловіч — начальнік вытворчага ўчастка Германавічы.Словам, падрыхтоўка да важнага экзамена ў аддзяленні зроблена. А прымаць яго будзе поле.
Кацярына СОСНА

Какая вкусная ЛАПША.Всем хорошо!