21 чэрвеня ля помніка загінуўшым воінам адбыўся мітынг, шаркаўчане ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Актуальное Общество

IMG_5731 (Копировать)

22 чэрвеня 1941 года  аб’явілі, што пачалася вайна. А ўжо 30 чэрвеня  нямецкімі войскамі была акупіравана і  тэрыторыя нашага раёна.

Сёння  ў нашым гарадскім пасёлку адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Дэлегацыі арганізацый і прадпрыемстваў раёна разам з кіраўніцтвам   сабраліся на цэнтральнай плошчы нашага гарадскога пасёлка, каб у чарговы раз аддаць даніну памяці салдатам мінулай вайны, ускласці вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам.

-Мы заўсёды будзем памятаць дату 22 чэрвеня 1941 года. Яна дапамагае ўсім нам усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця, прымушае берагчы мір,- адзначылі падчас свайго выступлення старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі   рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаіл Часлававіч Пугаўка. Сапраўды, перамога была заваявана надзвычай  высокай цаной. А ад сумнай даты 22 чэрвеня  Дзень Перамогі аддзялілі аж  1418 дзён і начэй мужнасці, надзей і незаменных страт. Менавіта столькі  доўжылася Вялікая Айчынная вайна .Таму вечная памяць — гэта самае малое, чым мы можам аддзячыць  пакаленню, якое  здабывала  для нас Перамогу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_734 (Копировать)IMG_5700 (Копировать) IMG_5714 (Копировать) IMG_5722 (Копировать) IMG_5730 (Копировать)IMG_5732 (Копировать)IMG_5741 (Копировать)IMG_5742 (Копировать)IMG_5748 (Копировать)IMG_5762 (Копировать)IMG_5752 (Копировать)