Тэмпы жніва вышэйшыя за мінулагоднія

Сельское хозяйство

201 (Копировать)

Высокімі тэмпамі ідзе ўборачная кампанія ў нашым раёне. Па стане на 12 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры абмалочаны на плошчы          гектараў, што складае          працэнтаў да задання. У дзяржаўныя засекі адпраўлена            тон зерня новага ўраджаю. І хоць часам хлебаробам перашкаджаюць дажджы, тым не менш, работнікі сельгаспрадпрыемстваў выкарыстоўваюць кожную пагодную хвіліну, каб вывесці камбайны ў поле.

Хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына” таксама не скараюцца перад цяжкасцямі. Сёлета ў гаспадарцы трэба ўбраць         гектараў зерневых. На 12 жніўня ўбрана      працэнтаў, намалочана        тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці           цэнтнераў з гектара. Гэтыя паказчыкі значна вышэйшыя, чым мінулагоднія.

На палетках гаспадаркі працуюць 6 камбайнаў, за штурваламі якіх знаходзяцца вопытныя работнікі. Адзін з іх — Андрэй Міхайлавіч Пасны. Гэта старанны і сумленны механізатар. За ім замацаваны трактар, а падчас жніва мужчына перасаджваецца на камбайн КЗС-1218 і ўбірае збажыну. Ён кожны год знаходзіцца ў ліку перадавых камбайнераў па ўбраных гектарах і намалочаных тонах. Вось і сёлета Андрэй Міхайлавіч па стане на 12 жніўня ўбраў          гектараў збажыны, намалаціў        тон зерня. Да ліку перадавікоў адносіцца і вадзіцель Тадэвуш Аляксандравіч Недзведзь. Ён лідар па адвозу зерня ад камбайнаў не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. З пачатку ўборачнай кампаніі Тадэвуш Аляксандравіч перавёз          тон зерня.

З гэтай нагоды вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Іосіфавіч Гернат уручыў перадавікам граматы, выказаў словы падзякі за сумленную працу. Да віншаванняў далучылася таксама і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. Яна ўручыла грашовую прэмію Тадэвушу Аляксандравічу Недзведзю.

Завіталі да хлебаробаў і самадзейныя артысты з Іёдскага сельскага дома культуры. Музыкай, песнямі і добрымі словамі яны павіншавалі аграрыяў роднай гаспадаркі, прыўзнялі ім настрой. Не засталіся па-за ўвагай і работнікі зернесушыльных комплексаў. Віншавальныя песні гучалі і для іх у час абедзеннага перапынку.

Сяргей РАЙЧОНАК.