Камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі стаў першым «тысячнікам»

Сельское хозяйство

У ААТ “Даватарскі” ідзе да завяршэння ўборка зерневых і зернебабовых культур. Яны ўбраны на 76 працэнтаў да плана. Ураджайнасць на круг складае 40,5 цэнтнера. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. Ёсць намалоты, значыць ёсць і свае перадавікі.
Не здае першай пазіцыі ў спісу лідараў працоўнага спаборніцтва камбайнераў раёна Юрый Геронцьевіч Ардынскі. На 16 жніўня ён намалаціў у агульнай колькасці 1100 тон збожжа. З іх 700 тон азімых культур і цяпер напаўняе бункеры камбайна ячменем і аўсом.
Трэба сказаць, што ў мінулым годзе Юрый Геронцьевіч таксама быў адзін з лепшых камбайнераў раёна. Тады намалаціў 1400 тон.
— Спадзяюся мінулагодні рубеж пераўзыйсці, — паабяцаў нам механізатар.
Убірае Ю. Г. Ардынскі разам з чатырма камбайнерамі, якія, як і ён, працуюць на КЗС-12, плошчы аўсу ў аддзяленні Паянычы за вёскай Валожынкі. Збажына вырасла добрая, а вось палегласці многа. Таму, каб менш было страт, ездзяць на нізкай хуткасці  і на камбайнах стаяць сцеблепад’ёмнікі.
Павіншавалі перадавога камбайнера з працоўнай перамогай дырэктар гаспадаркі С. В. Струй і галоўны аграном Д. М. Раманюта.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *