
11 прадстаўнікоў з Рэспублікі Беларусь, у тым ліку трое з нашай вобласці, а сярод іх начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя раёна Іван Іванавіч Міхалёнак, былі запрошаны ў Шатландыю з мэтай вывучэння іх вопыту арганізацыі экатурызму, каб у будучым выкарыстоўваць яго ў сябе на радзіме. Адным з ключавых аб’ектаў наведвання быў запаведнік Абернэці, які знаходзіцца ў распараджэнні Каралеўскага таварыства аховы птушак і на тэрыторыі якога размешчаны Цэнтр назірання за імі. Галоўным брэндам з’яўляецца скапа, якая харчуецца рыбай. Аматары прыроды ўзялі яе пад сваю ахову. Другім брэндам там лічыцца чырвоная вавёрка, якой створаны ўсе ўмовы, каб яна была як мага бліжэй да чалавека. Гэта толькі адзінкавыя выпадкі, якія зацікавяць турыстаў.

З моманту стварэння такога парку (з 1959 года) яго наведалі больш як 2,3 мільёна турыстаў. Характэрна тое, што 40 працэнтаў у дзяржаўны бюджэт паступае менавіта ад турызму.
І. І. Міхалёнак падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання гэтай краіны. Жывёльны свет іх не багацейшы за наш, але там працуюць усе для адной мэты — абараніць рэдкую жывёлу, птушку, стварыць ім умовы для жыцця і размнажэння і, разам з тым, падтрымліваць прыгажосць, чысціню і ўтульнасць тэрыторый, каб усё радавала вока турыста. Да прыкладу, створаны экалагічныя сцежкі (зялёныя, чырвоныя, сінія) і ніхто нагой не ступіць міма той, па якой ідзе.Чысціня паўсюдна. Там смецце не падбіраецца, таму што ніхто яго не раскідвае. Парушыць такую ідылію могуць калі толькі турысты.
На тэрыторыі населенага пункта, дзе пражывае да 16 тысяч чалавек добра развіта інфраструктура, якая ўключае ў сябе гасцініцы, рэстараны, кафэ і іншае, ёсць магчымасць паляваць, лавіць рыбу, вельмі многа рознай літаратуры на тэму экатурызму.

Ва ўсе чатыры дні прабывання нашай дэлегацыі, для іх праводзілася вучоба і на завяршэнне ўстроен своеасаблівы экзамен.
Трэба сказаць, што ў тых мясцінах, дзе пабывалі прадстаўнікі нашай краіны, яны былі першымі беларусамі. Таму мясцовыя жыхары адносіліся да іх гасцінна.
Кацярына СОСНА

Ва ўсе чатыры дні прабывання нашай дэлегацыі, для іх праводзілася вучоба і на завяршэнне ўстроен своеасаблівы экзамен.
А навошта коска перад ДЛЯ? ЎСТРОЕН -гэта на якой мове?
А дзе коска пасля 16 ТЫСЯЧ ЧЛАВЕК?
А апошні сказ… Таму, што першыя? Ці К.Сосне ці карэктару не месца ў газеце. Жадаю поспехаў.
Для полноты впечатлений можно было бы и юбки понадевать