З пастаўленай задачай намалаціць 10 тысяч тон зерня ў ААТ «Жвіранка» справіліся

Сельское хозяйство

тэхніка на збожжавым палетку

Па тэмпах уборкі ААТ “Жвіранка” ў пастаянных лідарах, як і па ўраджайнасці. Ды па-іншаму і быць не павінна, бо тут адпаведны падбор кадраў, добры механізаваны парк, у якім новых сучасных камбайнаў 12 штук. У дзень наведвання 9 магутных высокапрадукцыйных машын, кожная на сваім загоне, убіралі ячмень ва ўрочышчы Руткоўскага. Дажджы, якія прайшлі пару дзён таму, не пераўвільготнілі глебу і камбайны без усялякіх перашкод рухаліся па ячменным палетку, пакідаючы за сабой залацістыя стужкі саломы.
Збожжавыя культуры, азімыя і яравыя сёлета займаюць каля 2 тысячы гектараў. Азімыя абмалочаны поўнасцю, а з насенных участкаў зерне ачышчана і практычна падрыхтавана да сяўбы. Яшчэ некалькі пагодлівых дзён і напружаная праца ўсяго ўборачнага канвеера прынясе добры вынік, бо сёлета ў гаспадарцы прыблізны намалот складзе 10 тысяч тон зерня пры ўраджайнасці больш за 40 цэнтнераў зерня з гектара.
—    У час уборачнай кампаніі ўсё важна, — падкрэсліў у час размовы галоўны аграном гаспадаркі Анатолій Міхайлавіч Заляціла. — Але перш за ўсё адзначу камбайнераў Рыгора Мікалаева, Юрыя Яшчанку, Казіміра Баркоўскага, Пятра Бездзеля.
У час размовы высветліўся адзін цікавы факт, на якім хочацца спыніць

перадавы камбайнер Рыгор Нікалаеў

асобна. Ёсць у гаспадарцы ўрочышча Нізіна, засеянае азімым трыцікале. Важкі наліўся колас, але пад парывамі ветру частка пасеваў палегла, што значна ўскладніла ўборачныя работы. Рыгор Мікалаеў, успомніўшы патрабаванні старшыні райвыканкама М. В. Морхата на выязным пасяджэнні напярэддні ўборкі, прапанаваў замацаваць яго на ўсёй 60-гектарнай плошчы. І з пастаўленай задачай справіўся паспяхова. Поле было ўбрана за тыдзень, пры самай высокай якасці, страты былі зведзены да мінімуму. А ўраджайнасць з кожнага гектара склала 60 цэнтнераў.
— Не магу таптаць хлеб, уціскваць зерне ў зямлю коламі магутнай машыны, — прызнаўся камбайнер. — Няхай не так хутка, але якасна і без страт. Да такога павінны імкнуцца ўсе.
Дзякуй, Рыгор, за такі падыход да справы, справы сапраўднага хлебароба, якой ты даражыш і ганарышся.
А між тым, на камайнах замільгацелі лямпачкі — напоўніліся бункеры. І без прамаруджвання да іх накіраваліся МАЗы, за рулём якіх Аляксандр Валеўка і Юрый Павучонак. Яшчэ пару хвілін і густыя струменні зерня пасыпаліся ў 10-тонныя кузавы.
— На адзін рэйс затрачваем 25—30 хвілін, за дзень перавозім, у залежнасці ад адлегласці і выпрацоўкі камбайнаў 80—90 тон. А ў цэлым кожны перавысіў 100-тонны паказчык.

хто з нас наперадзе? Лічбамі бюлетэня цікавяцца вадзіцелі Аляксандр Валяўка і Юрый Павучонак;

Вось так працуюць лепшыя вадзіцелі сельгаспрадпрыемства, якім у напружаныя моманты дапамагаюць і іншыя вадзіцелі і трактарысты ў транспарціроўцы зерня з поля на пляцоўкі сушыльнай гаспадаркі.
Кантроль за работай у полі ажыццяўляе галоўны аграном А. М. Заляціла. І загоны адвядзе, і за кожным камбайнам пройдзе, ацэніць страты, унясе неабходныя карэктывы. У канчатковым выніку кожны камбайнер атрымае заработную плату ў залежнасці ад якасці работы. Такое правіла прыносіць толькі станоўчыя вынікі.
—    Па вялікаму рахунку спяшацца нам ужо няма куды. Тыя гектары ячменю, што засталіся, убяром за 2—3 дні, бо камбайнавы парк з 12 машын здольны абмалаціць 130—140 гектараў пры добрым надвор’і. Так што з пастаўленымі задачамі бягучага года па атрыманню 10 тысяч тон зерня ў бункернай вазе справімся, — запэўніў на развітанне галоўны спецыяліст.
Не верыць яму не было падстаў. Бо ўборачны канвеер працаваў у гэты дзень бездакорна.
Эдуард КОРСАК



1 комментарий по теме “З пастаўленай задачай намалаціць 10 тысяч тон зерня ў ААТ «Жвіранка» справіліся”

  1. «перадавы камбайнер Рыгор Нікалаеў». На то он и передовой, чтобы впереди комбайна идти

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *