Вызначаем, ці дастаткова ў гарадскім пасёлку дзіцячых гульнёвых пляцовак

Актуальное

ёсць дзе пагуляць дзецям з новых дамоў па вуліцы М. Горкага

У адным з каментарыяў на сайце раённай газеты наведвальнік закрануў праблему наяўнасці  дзіцячых пляцовак у гарадскім пасёлку: «Чаму вам не напісаць матэрыял пра тое, што дзецям у Шаркаўшчыне няма дзе пагуляць, нармальныя дзіцячыя пляцоўкі ёсць толькі па вуліцы М. Горкага?». Узнятая праблема, сапраўды, выглядае актуальнай. У Шаркаўшчыне хапае шматпавярховых дамоў, дзе пражываюць пераважна маладыя сем’і з маленькімі дзецьмі. У ідэале каля такога дома павінен быць усталяваны спецыяльны комплекс для малышоў, у якім яны, выйшаўшы на двор, маглі пагуляць, а не бегчы ў пошуках забаў далёка ад дому.
— Я не гаварыў бы так катэгарачна, што дзецям у нас няма дзе пагуляць, — каменціруе ўзнятую праблему намеснік дырэктара УКП ЖКГ Васілій Іванавіч Някрасаў. — Практычна ў кожным двары каля шматпавярховых дамоў прысутнічае той ці іншы элемент. Канечне, дзесьці яны не новыя. Але мы стараемся па магчымасці іх паднаўляць. Ды і трэба сказаць, што яны фактычна не знаходзяцца на балансе УКП ЖКГ. За намі замацаваны гульнёвы комплекс, які быў устаноўлены па вуліцы М. Горкага, 10. У камплект уваходзяць арэлі, карусель, многафункцыянальная горка. Разумею, што ўсім бацькам і дзецям хацелася, каб такія комплексы былі ўсюды. Але мы атрымалі грошы на закупку толькі двух. Каштавалі яны год назад 16 мільёнаў рублёў. Адзін мы ўстанавілі па вуліцы М. Горкага, другі знаходзіцца ў Більдзюжскім дзіцячым садзе.
Каб самастойна ацаніць сітуацыю, мы праехалі па дварах гарадскога

з горкі катаюцца юныя жыхаркі вуліцы М. Горкага Даша Буйка і Аліна Ластаўка

пасёлка. Гульнёвыя пляцоўкі каля новых дамоў па вуліцы М. Горкага, сапраўды, паказваюць, як павінна быць. Каля кожнага дома мноства розных элементаў: гэта і арэлі, і маленькія каруселі, і горкі, і пясочніцы. За дамамі раскінуўся стадыён з турнікамі для старэйшых. Такім чынам, тут малышам сумаваць не даводзіцца, гуляй на здароўе. Не дзіўна, што ў час наведвання на пляцоўках ужо ва ўсю бегалі дзеці. У дварах шматпавярховых дамоў па вуліцах Халаева, Вадап’янава, Энгельса, Кастрычніцкай, як гаворыцца ў такіх выпадках, сабрана з міру па нітцы. Дзесьці прысутнічае болей элементаў, дзесьці меней, але паўнавартаснай карціны гэта ўсё не ўтварае. Практычна ўсюды ёсць арэлі, ну а тады ўжо свае адметнасці: турнікі, альтанкі, пясочніцы і іншае. Найбольш беднымі на наяўнасць забаў для дзяцей выглядаюць двары дамоў па вуліцы Вадап’янава, каля двух- і трохпавярховікаў у раёне ДБУ-26. Са станоўчага ж можна яшчэ адзначыць адкрытае гэтым летам месца для адпачынку па вуліцы Першамайскай, у купальны сезон запрашае на адпачынак пляж па вуліцы Вадап’янава, дзе малышам таксама ёсць, чым заняцца.
Такім чынам бачым, што падставы для крытыкі ёсць, і можна зразумець негатыўныя раздражнёныя выказванні бацькоў пра недахопы дзіцячых пляцовак. Але трэба разумець, што для іх належнага абсталявання патрэбны сродкі. Хацелася б, каб рашэнню дадзеных праблем надавалася больш увагі і выдзяліліся сродкі, бо радасныя задаволеныя ўсмешкі малышоў — самае галоўнае.
Андрэй БУРЭЦ

няма чым, акрамя арэляў, пахваліцца двару па вуліцы Вадап'янава
свой, але не надта вялікі набор забаў на двары па вуліцы Халаева
двор па вуліцы Энгельса
месца адпачынку па вуліцы Першамайскай, тут дзеці могуць пакатацца на арэлях, пасядзець у альтанцы
дзіцячая пляцоўка па вуліцы Кастрычніцкай


8 комментариев по теме “Вызначаем, ці дастаткова ў гарадскім пасёлку дзіцячых гульнёвых пляцовак”

  1. Вы, Андрей, подняли очень актуальную тему, на ул.Октаябрьская очень печальная обстановка. У нас и раньше негде было играть, но мы находили выход — играли в детском саду, раньше разрешалось, теперь это запрещено, хоть и в детском саду не очень богатая детская площадка, но там хотя бы безопасно. А так дети бегают по проезжей части… Про субботники правильно было написано, мы согласны, что нужно облагораживать гор.посёлок, но наверное нужно начинать с будушего нашего посёлка — с детей, что бы когда они вырастают, не рвались в город, а у них оставались хорошие воспоминания о детстве и им хотелось бы оставаться и здесь воспитывать своих детей. Всё начинается с мелочей…

  2. «За намі замацаваны гульнёвы комплекс, які быў устаноўлены па вуліцы М. Горкага, 10. У камплект уваходзяць арэлі, карусель, многафункцыянальная горка.» Вот почему-то покос травы производился жителями прилегающих домов.

  3. Смысл высказываться? Жители центрального двора г.п. Шарковщина несколько раз письма писали в райисполком — просили оказать помощь в оборудовании площадки. И что? Хотя даже субботник проводился на сбор средств для этого. Наверное эти деньги пригодились в другом месте…

  4. Пачынаецца, усё дрэнна, нічога няма… Чым вам не падабаецца месца адпачынку па вуліцы Першамайскай? Размаўляў з дзяўчаткамі там, сказалі прыгожа зроблена, прыемна прыйсці, ім спадабалася. Напішыце тады, што вы жадаеце бачыць, што трэба. І дзе вы бачылі лепей. Вы думаеце ў вялікіх гарадах зроблена лепей. Бываю ў Наваполацку, Віцебску. Не сказаў бы, што там у дварах зроблена для дзяцей штосьці такое, чаго няма ў Шаркаўшчыне.

  5. ААААААААААААААААааааааааааааааааааааААААААААААААААААААААААА!

    как можно решить проблему того чего нет!

    o_lo_lo:++++++++++++++++

  6. ОХ! да неужели можно обсудить проблемы!!! ++++++

    ну что тут сказать….
    негде детям играть в нашем районе, а зона отдыха по ул.Первомайская вообще цирк и возможность кое кому положить кое что в барсенку, здесь тупо можно прийти пивка попить, семки полускать, к детской площадке отнести здесь нечего. (ох извините забыл о «арэлях»)

    задумались о досуге своих детей жильцы ул.Октябрьская обратившись в комунхоз, на что получили ответ, что денег нет и не будет, но все же насыпали кучу песка и площадка готова)))

    да так и везде, что то делаедся в городе, но не по делу, только для того чтоб как уже выше писалось что то, куда то, кому то!!!!!!!!!!

  7. Які сэнс? Выкажыце сваю думку. Скажыце канкрэтна, дзе дрэнна, дзе добра. Толькі не трэба думаць, што мы старыкі Хатабычы: вы выказалі пажаданне, а мы тут вырвем валасіну з барады, скажам «Трах-чабетах» і ўсё адразу зробіцца па-вашаму. Прабачце, не ў казцы жывём.

  8. Какой смысл? Люди тоже высказывались насчёт магазина, а в итоге?…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *