
Наступіў верасень, і гараджане чакаюць, калі распачнуцца восеньскія кірмашы. Бо на іх па больш танных цэнах можна купіць прадукцыю, вырашчаную на палях і фермах сельгаспрадпрыемстваў. Першы такі кірмаш ў гаспасёлку адбыўся ў мінулую суботу.
Чатыры тоны фуражнай пшаніцы прывезлі з ААТ “Васюкі”, за 40-кілаграмовы мяшок якой каштаваў 75 тысяч рублёў. Ажыўлена было каля аўтамашыны гэтай гаспадаркі, таму практычна ўсё рэалізавалі. ААТ “Даватарскі” прадаваў насенне азімай пшаніцы гатунку “Капылянка”, кошт кілаграму якой складаў 1870 рублёў. А зернесумясь была па 1800 рублёў за кілаграм. Фуражнае зерне прапаноўвалі ААТ “Буеўшчына” і “Юдыцына”. Даватарцы, як заўсёды, прадавалі ў рознавагавай тары мёд.
Дэфіцытную на сёлетні год прадукцыю прывезла ААТ “Жвіранка” — бульбу. За адзін кілаграм “другога хлеба” гатунку “Рагнеда” прасілі дзве тысячы рублёў.

Радавалі вока кветкі, асабліва хрызантэмы, прадаваліся дэкаратыўныя кусты, якія прапаноўвалі прыватнікі.
У мясным павільёне можна было набыць ялавічыну і свініну, якімі гандлявала райспажыўтаварыства.
Такія кірмашы будуць праходзіць кожную суботу. Пакупнікам трэба ведаць, што за збожжам неабходна прыходзіць са сваёй тарай (мяшкамі). А для прадаўцоў пажадана больш рэкламаваць сваю прадукцыю.
Кацярына СОСНА

прапаноували прыватники, а не праватники