14 верасня адбылася чарговая шаснаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне вёў яго старшыня Уладзімір Серафімавіч Шпец. На нараду былі запрошаны дэпутаты, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі арганізацый, а таксама службаў і аддзелаў райвыканкама.
З дакладам аб ходзе выканання рашэння сесіі раённага Савета дэпутатаў ад 5 снежня 2011 г. № 83 “Аб зацвярджэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011—2015 гады” выступіла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Іванаўна Мечаль. Яе дапоўнілі дырэктар УКП ЖКГ Валянцін Францавіч Бука і першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталля Аляксееўна Пятрова.
З дакладам аб развіцці бытавога абслугоўвання насельніцтва сельскіх населеных пунктаў выступіла выконваючая абавязкі дырэктар РКБА Рыма Канстанцінаўна Іванова.
Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алена Міхайлаўна Ціхановіч паведаміла аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку продажу заселеных жылых памяшканняў сельгасарганізацый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Шаркаўшчынскага раёна, грамадзянам, якія там жывуць.
Начальнік аддзела архітэктуры райвыканкама Уладзімір Пятровіч Касарэўскі азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб рэалізацыі і фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над абаронай і будучыняй малых рэк басейна ракі Дзісна”.
Таццяна Іванаўна Мечаль паведаміла інфармацыю аб вызваленні РКБА ад пералічэнняў у райбюджэт часткі арэнднай платы, а таксама пра згоду на адчужэнне шляхам бязвыплатнай перадачы маёмасці ўстаноў адукацыі.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Валянціна Аляксееўна Лось паведаміла аб унясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 г. № 89.
Уладзімір Серафімавіч Шпец азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб дэпутацкім запыце дэпутата раённага Савета дэпутатаў ад Маладзёжнай выбарчай акругі № 6 Мікалая Валянцінавіча Манкевіча.
Аляксандр БАРЫЛА