Па стане на 9 красавіка пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты “Кліч Радзімы”:
Фёдараў Валерый Вячаслававіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з сеялкай “Амазон” пасеяў 447 гектараў.
Крышталевіч Алег Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 293 гектары.
Каснікоўскі Аляксандр Анатольевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус-1221” з СПУ-6 пасеяў 240 гектараў.
Лаўрыновіч Віктар Сяргеевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 570 гектараў.
Урублеўскі Юрый Часлававіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КСТ-6 падрыхтаваў 300 гектараў.
Максімаў Яўгеній Віктаравіч — механізатар ААТ “Даватарскі”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КШП-10 падрыхтаваў 275 гектараў.
Шамровіч Дзмітрый Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На агрэгаце “Дзвіна” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 602 гектары.
Якімовіч Васілій Мікалаевіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 568 гектараў.
Гаўрылаў Уладзімір Уладзіміравіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 421 гектар.