Працаўнікі сяла: вадзіцелі КУВСП «Гарадзец» Павел Крыўка і Валерый Эйтміновіч

Сельское хозяйство

У КУВСП “Гарадзец” высяваліся вялікія плошчы зерневых культур, з якіх намалацілі 10 258 тон зерня. Такую колькасць трэба давесці да ладу, расфарміраваць па складах так, каб ведаць, якая частка пойдзе на сяўбу восенню і вясною, а якая — на корм жывёле і на іншыя патрэбы. Словам, неабходна выканаць план засыпкі. Таму не спыняюцца работы на зернетаках гаспадаркі. Складанасць заключаецца ў тым, што засыпалася збожжа ў зернесклады аддзяленняў Дворнава, Верацеі і ў Цэнтры. А для гэтага не блізкія адлегласці трэба пераадольваць транспарту. Перавозкамі ў патрэбныя склады займаліся на працягу ўборкі зерневых культур вадзіцелі Павел Крыўка і Валерый Эйтміновіч. Яны былі пераможцамі працоўнага спаборніцтва ў гаспадарцы. Павел Мікалаевіч працягвае і цяпер перавозіць збожжа па складах, а Валерый Вячаслававіч перасеў на загрузчык насення для сяўбы азімых.
У адрас гэтых працаўнікоў гаспадаркі можна пачуць толькі добрыя словы.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *