З’яўленню агрэгатаў «Раса» на палетках гаспадарак садзейнічае ТДА «Ельня-экатур»

Сельское хозяйство

у час нашага наведвання чарговая "Раса" адпраўлялася ў ААТ "Сакалоўшчына" Верхнядзвінскага раёна, галоўны бухгалтар "Ельня-экатур" Маргарыта Зіверт і вадзіцель Іван Стэфаненка правяраюць дакументацыю

Не дзіва цяпер стала ўбачыць на палетках гаспадарак гэту распрацоўку беларускіх вытворцаў ТАА «Аграмашрэсурс» — комплекс агратэхнічных сродкаў «ROSA». Нагадаем, што вялікія эластычныя колы, на якіх рухаецца агрэгат, дазваляюць праводзіць работу ва ўмовах пераўвільготненага поля. Расход паліва — не больш за 20 літраў на 100 гектараў, што дазваляе значна зменшыць сабекошт сельскагаспадарчых работ па ўнясенні вадкіх ўгнаенняў, хімпраполцы.
У раёне на дадзены момант іх налічваецца 11 “Росаў”, і ў нашых умовах іх дзейнасць аказваецца запатрабаванай. Дарэчы, частка іх набыта праз таварыства з дадатковай адказнасцю “Ельня-экатур”, якое з’яўляецца афіцыйным дылерам ТАА «Аграмашрэсурс». Гэта значыць, што займаецца пошукам пакупнікоў, рэкламаваннем, папулярызацыяй, тым, што называецца сучасным словам маркетынг. Таксама пры пакупцы на месца накіроўваецца спецыяліст ад «Ельня-экатур», праводзіць інструктаж па выкарыстанні, пускавыя работы.
— Па Беларусі мы прадалі каля 60-ці агрэгатаў «Раса», — расказвае дырэктар «Ельня-экатур» Васілій Яўгенавіч Жураўскі. — Пераважна яны засталіся ў Віцебскай вобласці. Але мы не абмяжоўваемся тэрыторыяй Беларусі. Нашы прадстаўнікі працуюць у Пскоўскай вобласці. Вядзем перамовы з Абхазіяй аб размяшчэнні прадстаўніцтва і, магчыма, пункта зборкі. Увогуле, расіяне, калі расказваем ім пра характарыстыкі  і перавагі «Расы», не могуць паверыць, што такое магчыма. Ну і, думаю, у тым, што ў раёне ў апошні час павялічылася ўраджайнасць, ёсць заслуга «Рос».
Дададзім, што па заказе ТАА «Аграмашрэсурс» шаркаўчане (ТАА «Прызар») распрацавалі спецыяльную прычапную пляцоўку для перавозкі агрэгата.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *