
Наступіў новы сезон рэалізацыі пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур. Дачнікі і ўладальнікі прысядзібных участкаў уважліва прыглядаюцца да яго. Хтосьці вырашыў расшырыць свой участак пад садовымі дрэвамі і кустамі, а іншы хоча вырасціць новую культуру. Цяпер гэта не праблема. Тым больш, што на кірмашах вялікі асартымент пасадачнага матэрыялу. У нас часцей за ўсё прадаюцца саджанцы Лепельскага і Падсвільскага гадавальнікаў. Вопытныя садаводы раскажуць і падкажуць, што лепш купіць і на якіх землях пасадзіць, як даглядаць набытую культуру.
Важна памятаць, што добрыя аднагадовыя саджанцы яблыні і грушы больш буйных памераў. Яны добра растуць, раней іншых пладаносяць. Трэба аддаваць перавагу аднагадовым яблыням і грушам, якія маюць адзін моцны парастак 100—150 см і некалькі каранёў даўжынёй да 20 см.
Саджанцы з моцна абрэзанымі каранямі прыжываюцца дрэнна.
Добрыя двухгодкі звычайна маюць цэнтральны праваднік у 150 см і 2—3 бакавыя парасткі даўжынёй 40—60 см.
Кацярына СОСНА
