У кастрычніку ў касцёле ў Лужках адбылася сустрэча святароў-выпускнікоў Духоўнай семінарыі ў Гродна

Актуальное

Парафія арханёла Міхаіла, дзе ксяндзом-пробашчам з’яўляецца Міхаіл Татарэнка, гасцінна сустрэла святароў з розных парафій Беларусі, якія калісьці вучыліся на адным курсе ў Духоўнай семінарыі ў Гродна.
У касцёле адбылася ўрачыстая святая імша. Служба сабрала вернікаў з Лужкоў, Шаркаўшчыны і навакольных вёсак. Казанне прамовіў ксёндз Ян Пугачоў — пробашч з Германавіч. Святар закрануў пытанне веры, якое актуальна зараз, калі ў каталіцкім касцёле распачаўся год веры.
— Традыцыя збірацца штогод разам даўно існуе ў выпускнікоў Духоўнай

ксёндз Ян Пугачоў

семінарыі, — расказвае ксёндз Міхаіл. — І вось сёлета гэта сустрэча праходзіла ў Лужках. На жаль, не ўсе святары змаглі прыехаць у госці. Але тыя, хто завітаў на Шаркаўшчынскую зямлю, былі вельмі задаволеныя.
Святары прыехалі з Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзій, а таксама з Мінска — Магілёўскай архідыяцэзіі. У святой імшы ўдзельнічалі ксяндзы Алег Шпень, Юрый Бараўнёў, Аляксандр Багдановіч, Валянцін Станкевіч і Віталій Галец. Дарэчы, ксёндз Віталій раней працаваў у Лужках. Пасля службы яму было пра што пагутарыць з парафіянамі.
Міхаіл Татарэнка амаль тры гады працуе пробашчам у парафіі арханёла Міхаіла. Дагэтуль святар нёс службу ў вёсцы Пяліканы Браслаўскага раёна.
Ксёндз Міхаіл нарадзіўся ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Вучыўся ў Духоўных семінарыях у Гродна і Санкт-Пецярбурзе.
Аляксандр БАРЫЛА




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *