З пасяджэння савета грамадскага пункта аховы

Актуальное

У нашым раёне рэгулярна праводзіцца работа, накіраваная на прафілактыку п’янства і алкагалізму, недапушчэнне росту злачыннасці ў грамадстве. На чарговым пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку асаблівая ўвага надавалася грамадзянам, якія вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, месцаў пазбаўлення волі, а таксама тым, хто знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання раённага аддзела ўнутраных спраў і непрацуючым  асобам. Па кожнай справе прыняты канкрэтныя рашэнні, зроблена ўсё магчымае, каб людзі былі працаўладкаваны, атрымалі шанс стаць на шлях выпраўлення і вярнуцца да нармальнага жыцця. Ці скарыстаюць яны такую магчымасць — пакажа час. А пакуль што дадзеная катэгорыя грамадзян знаходзіцца пад пільным наглядам супрацоўнікаў РАУС і іншых зацікаўленых службаў.
На пасяджэнні савета таксама разглядалася пытанне аб выніках работы па выкананню Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па ахове дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Асноўная ўвага была звернута на абавязаных асоб — бацькоў, якія павінны аплачваць утрыманне сваіх дзяцей у сацыяльным прытулку і іншых дзяржаўных установах, куды трапілі іх дзеці з-за неналежнага выканання дарослымі сваіх бацькоўскіх абавязкаў.
Людміла ЛАТЫШОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *