Аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры Шаркаўшчынскім райвыканкаме

Актуальное

IMG_3863 (Копировать)У пачатку месяца ў вялікай зале райвыканкама прайшло пазачарговае пасяджэнне камісіі кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабоде сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце.
На пасяджэнне былі запрошаны святары розных канфесій, якія зарэгістраваны ў раёне, а таксама старшыні касцёльных камітэтаў.
На парадак дня былі вынесены шматлікія пытанні. Так, аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні прысутным паведаміла начальнік раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Надзея Дзюшко.
У цяперашні час, калі ў свеце распаўсюджваецца пандэмія каронавірусу, вельмі актуальнымі з’яўляюцца пытанні санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў не толькі ва ўстановах, прадпрыемствах, арганізацыях, але і ў храмах, дзе масава збіраюцца веруючыя. Пра прафілактычныя меры і рэкамендацыі па недапушчэнні распаўсюджвання інфекцыі расказаў урач-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ілля Латышонак.
Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Федуковіч засяродзіў увагу прысутных на абавязковым выкананні правілаў супрацьпажарнай бяспекі ў культавых пабудовах. Пра навядзенне парадку на месцах пахавання памерлых у гарадскім пасёлку і раёне паведаміў дырэктар УКП ЖКГ Аляксей Клакоўскі.
Немалаважнай тэмай з’яўляецца і выкананне культавымі ўстановамі заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання. На гэтым пытанні падрабязна спынілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома.
У канцы пасяджэння камісіі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. Юрый Анатольевіч яшчэ раз заклікаў прысутных святароў прапагандаваць сярод прыхаджан мір, свабоду, гуманнасць, верацярпімасць. Сёння асабліва важна цаніць жыццёвыя каштоўнасці, захоўваць інстытут сям’і.
Сяргей РАЙЧОНАК.

 

IMG_3864 (Копировать) IMG_3867 (Копировать) IMG_3870 (Копировать) IMG_3872 (Копировать) IMG_3873 (Копировать) IMG_3874 (Копировать) IMG_3878 (Копировать)