Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за кастрычнік

Сельское хозяйство

качество-молока-768x461-300x180Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за кастрычнік.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Людмілы Захарэвіч з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 448 кілаграмаў малака.
Другое месца ў Таццяны Дудко з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 387 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Марыны Бука з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 369 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Святланы Аляксеевай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 638 грамаў. Другое месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 633 грамы. Трэцяе месца ў Івана і Валянціны Рубніковічаў з МТФ “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 487 грамаў.