Навагоднія падарункі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Общество

Алеся Грыдзюшка перадае падарункі Алене Рыловай
Алеся Грыдзюшка перадае падарункі Алене Рыловай

“Свята павінен адчуць кожны” — такія словы выказала старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Алеся Грыдзюшка, калі наведала раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Нагодай для візіту стала ўручэнне выхаванцам сацыяльнай установы шматлікіх навагодніх падарункаў — сувеніраў і салодкіх пачастункаў.
— На сённяшні дзень нашу ўстанову наведваюць 20 дзяцей, двое абучаюцца на даму, — кажа дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алена Рылова. — Ад свайго імя, ад імя педагогаў нашай установы і ўсіх выхаванцаў выказваю шчырыя словы ўдзячнасці раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі ў асобе яе старшыні Алесі Грыдзюшка за клопат і ўвагу да нашых дзяцей.
Сяргей РАЙЧОНАК.