У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” узнагароджаны Аляксандр Зінкевіч і Венядзікт Бондар

Прафсаюзы Сельское хозяйство

514 (Копировать)Аляксандр Зінкевіч і Венядзікт Бондар працуюць жывёлаводамі на ферме вескі Сталіца ААТ “Княж”. Мужчыны знаходзяцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Абодва даглядаюць гурты быкоў на адкорме. За студзень-люты сярэднясутачная прывага ў гурце, за якім даглядае Аляксандр, склала 672 грамы, у Венядзікта крыху ніжэйшы паказчык — 573 грамы. Наяўнасць якаснага корму, пільны догляд за буйной рагатай жывёлай і стараннасць — гэта і з’яўляецца складнікамі станоўчай працы жывёлаводаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская ўзнагародзіла Аляксандра Зінкевіча і Венядзікта Бондара грашовымі прэміямі ў межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, пажадала ім здароўя і плённай працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.