
Падведзены вынікі сярод малаказдатчыкаў па закупе малака ў насельніцтва раёна за 9 месяцаў года.
На раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, былі адзначаны лепшыя малаказдатчыкі. За найбольшую колькасць здадзенай прадукцыі дзяржаве прэміямі ад Глыбоцкага МКК былі адзначаны Святлана Аляксееўна Шчабол з вёскі Юзэфова, шаркаўчанка Святлана Уладзіміраўна Ляўшыцкая і Венідзікт Юльянавіч Казарэвіч з аграгарадка Вялікае Сяло. Іх уручыла А. А. Кнырко — выконваючая абавязкі начальніка сыравіннага аддзела камбіната.
Па выніках закупу малака на карову па гаспадарках раёна Ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі: В. М. Чарняўская (ААТ “Жвіранка”), Ю. А. Кукштэль (ААТ “Даватарскі”), І. Г. Андзілеўка (ААТ “Княж”), П. П. Толсцік (ААТ “Ельня-Агра”), М. Ф. Еўдакімава (ААТ “Агратэхсэрвіс”), С. Э. Паляк (КУВСП “Гарадзец”), С. В. Странчэўская (КУВСП імя Маркава), Н. Я. Лонская (ААТ “Буеўшчына), Г. П. Іванова (ААТ “Юдыцына”), Н. К. Гуліева (ААТ “Васюкі”).
Кацярына СОСНА.
Фота Марыны Жакаўка
