З мэтай прапаганды сродкамі мастацтва гераічнай гісторыі і воінскай славы Айчыны, далучэння дзяцей і дарослых да гісторыка-культурнай спадчыны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённым Цэнтрам культуры і народным літаратурна-музычным аб’яднаннем “Світанак” 6 мая 2021 года праводзіцца І адкрыты раённы конкурс чытальнікаў, прысвечаны 76-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пад назвай “Памяць, якая застыла ў рыфмах”.
У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя. Удзельнікі конкурсу павінны вывучыць і выразна прачытаць верш, урывак з паэтычных твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўрыўкі з п’ес або празаічных твораў. Час выступлення чытальніка — да 5 хвілін, паказу інсцэніроўкі — да 8 хвілін. Конкурс праводзіцца ў намінацыях “індывідуальнае мастацкае чытанне паэтычных твораў”, “індывідуальнае мастацкае чытанне празаічных твораў”, “групавое мастацкае чытанне, інсцэніроўка”.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 3 мая ўключна на электронны адрас svitanak.sharck@mail.ru.
Даведкі па тэлефонах: (8-029) 113-35-65 (А1), (8-029) 297-66-26 (МТС) або 4-19-24.
А. МІХАЙЛАВА,
кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.