Асноўным аспектам прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь была прысвечана сустрэча і сумесная гутарка інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў складзе намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэны Бука, начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяны Мечаль, намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Хашкоўскай з працоўным калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.
— У цяперашні час Інтэрнэт і камп’ютарныя тэхналогіі імкліва ўваходзяць ва ўсе сферы жыццядзейнасці людзей, — паведаміла Ірэна Францаўна. — З аднаго боку, гэта адкрывае перад грамадзянамі і грамадствам шэраг перспектыў, а з іншага — з’яўляюцца новыя пагрозы. Так, імклівае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій, імклівы рост ліку электроннага абсталявання і паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, прывяло ў цяперашні час да павелічэння колькасці кіберзлачынстваў.
Пачасціліся выпадкі крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца пры выкарыстанні банкаўскіх пластыкавых картак, пасля перадачы або завалодвання інфармацыяй аб рэквізітах банкаўскіх пластакавых картак.
— У мэтах прафілактыкі кіберзлачыннасці неабходна на сістэмнай аснове інфармаваць насельніцтва аб праяўленні асцярожнасці, пільнасці, правілах бяспекі пры карыстанні персанальнымі банкаўскімі пластыкавымі карткамі, — падкрэсліла Ірэна Францаўна.
Сяргей РАЙЧОНАК.
