Мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў у Шаркаўшчыне

Общество Патрыятычнае выхаванне

IMG_9038 (Копировать)22 чэрвеня ў другой палове дня каля помніка загінуўшым воінаў і партызан на плошчы Леніна адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раённага цэнтра, старшыні грамадскіх арганізацый, ветэраны працы.
— Паважаныя шаркаўчане, мы павінны памятаць пра трагедыю, якая адбылася ў нашай краіне 80 год назад, — з такімі словамі да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака, — памятаць, каб назаўсёды ў нашых сэрцах застаўся подзвіг тых, людзей, дзякуючы якім усе мы цяпер жывём пад мірным небам у свабодалюбівай і незалежнай краіне — Рэспубліцы Беларусь. Толькі разам мы зможам будаваць светлую будучыню нашай дзяржавы дзеля наступных пакаленняў, дзеля міру і шчасця на зямлі.
Закончылася памятнае мерапрыемства ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка загінуўшым.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9028 (Копировать) IMG_9029 (Копировать) IMG_9030 (Копировать) IMG_9031 (Копировать) IMG_9032 (Копировать) IMG_9033 (Копировать) IMG_9039 (Копировать) IMG_9047 (Копировать) IMG_9049 (Копировать) IMG_9057 (Копировать) IMG_9059 (Копировать) IMG_9064 (Копировать) IMG_9066 (Копировать) IMG_9071 (Копировать)