
26 снежня ў вялікай зале райвыканкама прайшла 19-я сесія раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам яго старшыні У. С. Шпяца. У рабоце сесіі прымаў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч. На нараду былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі і галоўныя эканамісты арганізацый і прадпрыемстваў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі і эканамісты сельгаспрадпрыемстваў.
Са справаздачай аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе і прагнозных паказчыках на 2013 год выступіў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.
З бюджэтам раёна на 2013 год прысутных азнаёміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Узгаданыя справаздачы былі дапоўнены выступленнямі намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў Г. І. Бондар і старшыні пастаяннай камісіі па бюджэце і эканамічнаму развіццю А. М. Ціхановіч. Дэпутаты зацвердзілі бюджэт на 2013 год.
На заканчэнні пасяджэння У. С. Шпец уручыў грамату раённага Савета дэпутатаў былому кіраўніку ДРБУ-131 дэпутату райсавета В. В. Багінскаму, які ўнёс значны ўклад у развіццё Шаркаўшчынскага раёна.
Аляксандр БАРЫЛА.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.
